5 траўня 2024, Нядзеля, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анэксаваны Крым: Пяць праблем для акупанта

16
Анэксаваны Крым: Пяць праблем для акупанта

Украіна не пойдзе ні на якія дамоўленасці з агрэсарам аб сваіх суверэнных тэрыторыях.

Нацэліўшыся на акупацыю Крыма, Крэмль не да канца прадумаў усе эканамічныя наступствы такога дзеяння. Сапраўды гэтак жа ён не прадумаў эканамічны складнік сваіх дзеянняў пасля акупацыі ўсходніх раёнаў украінскага Данбаса. У абодвух выпадках неабачлівая імпэрская палітыка перамагла законы ўпартай эканомікі. У выніку пакутуюць перш за ўсё жыхары гэтых акупаваных украінскіх рэгіёнаў, піша Newsader.

Так, Крым для Расеі - гэта заўсёды выспа, а для Украіны - арганічна звязаная з ёй - з агульнай гісторыяй і культурай - паўвыспа. Першыя астраўкі праваслаўя ў Кіеўскай Русі з'явіліся менавіта ў кантраляваным ёю Крыме.

Першая крымская праблема - гэта нястача вады, 85% якой заўсёды давала Украіна з Дняпра, але агрэсія Крамля змяніла гэтую эканамічную стратэгію, бо ніводная краіна не пагодзіцца паіць сваёй вадой агрэсара, які акупаваў яе суверэнную тэрыторыю. Нагадаем, што паводле нормаў міжнароднага права толькі акупант нясе адказнасць за лёс акупаванага ім насельніцтва, забеспячэнне яго вадой і харчаваннем. Цяпер у акупаваным РФ Крыме мінералізацыя мясцовай вады, чые запасы на згоне, ужо ў тры разы перасягае норму. Абяцанай крамлёўскімі прапагандыстамі вады для Крыма з Кубані не будзе, бо апошняя сама пакутуе ад бязводдзя.

Спадарожная праблема ад браку вады - гэта харчовая праблема, бо без вады Крым не здатны забяспечыць сябе харчамі. Іх даводзіцца завозіць паромам, а значыць, кошт прадуктаў харчавання ў Крыме значна вышэйшы, чым у суседняй Кубані.

Трэцяя крымская эканамічная праблема - гэта нястача электраэнэргіі, якая пагаршаецца тым, што Крэмль, ашукаўшы крымчукоў на так званым рэферэндуме, замест стратэгіі развіцця турызму і курортаў перайшоў да стратэгіі яго мілітарызацыі і ператварэння ва ўзброены да зубоў і "непатапляльны авіяносец". Мілітарысцкі складнік акупаванага Крыма забірае львіную долю і без таго недастатковага астраўнога энэргетычнага рэсурсу. Зноў жа, так званы "пуцінскі энэргетычны мост" у Крым выявіўся прапагандысцкай пустэчай, бо ў летні час "пуцінскі энэргамост" не аднойчы псаваўся з прычыны стабільнага перанапружання. Украіна, натуральна, прадаваць агрэсару сваю электраэнэргію не мерыцца. За акупацыю агрэсар павінен сам плаціць напоўніцу. Крэмль паспрабаваў пабудаваць у Крыме дзве электрастанцыі, але справа здоўжылася праз санкцыі, а ўласнага абсталявання і тэхналогій для іх у Расеі няма, пагатоў пасля скандалу з нямецкімі турбінамі, падманам завезенымі ў Крым, дапамагаць Расеі ў гэтай справе ніхто не спяшаецца.

Чацвёртая эканамічная праблема - гэта нафтагазавая праблема. Па-бандыцку захапіўшы ўкраінскі шэльф, у Крамлі спадзяваліся займець з скрадзенага прыбытак, але не выйшла. У сувязі з міжнароднымі санкцыямі расейскаму манапалісту "Роснефть" давялося са страшэнным скрыгатам замарозіць свае праекты ў Чорным моры.

І пятая праблема: акупаваўшы Крым і частку Данбаса, у Крамлі разлічвалі прымусіць Украіну пайсці на абмен АРДЛА на Крым, але Украіна не пайшла на гэта і не пойдзе ні на якія дамоўленасці з агрэсарам аб сваіх суверэнных тэрыторыях. І АРДЛА, і Крым Крамлю давядзецца вярнуць Украіне з выплатай кантрыбуцый за прычыненыя страты.

Пяць стратэгічных праблем, грунт якіх складаюць эканамічныя, не даюць Крамлю перспектыў для таго, каб адчуваць сябе гаспадаром у акупаваным ім Крыме. Так будзе і далей, бо востраў Крым для Крамля - вельмі нязручны і небяспечны арэшак, які прасцей пакінуць у спакоі, чым спрабаваць яго раскусіць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках