6 траўня 2024, панядзелак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Большасць брытанцаў хацелі б застацца ў ЕЗ

1
Апытанне: Большасць брытанцаў хацелі б застацца ў ЕЗ

51% брытанцаў хацелі б застацца ў Еўрапейскім звязе.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага на замову The Independent (пераклад - gordonua.com).

41% рэспандэнтаў хочуць выйсці з ЕЗ. 7% рэспандэнтаў заявілі што «не вызначыліся» ў гэтым пытанні, 1% адмовіўся адказваць.

Выданне адзначае, што гэта найбольшая колькасць праціўнікаў Brexit з моманту правядзення рэферэндуму ў чэрвені 2016 года.

У апытанні, якое праводзілася 5-8 снежня, узялі ўдзел 1509 чалавек.

Нагадаем, рэферэндум аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ адбыўся 23 чэрвеня 2016 года. Паводле яго вынікаў, 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад краіны з супольнасці, 48,1% - хацелі застацца ў ЕЗ.

Афіцыйная працэдура выхаду Брытаніі з ЕЗ стартавала 29 сакавіка 2017 года і зойме два гады.

19 чэрвеня 2017 года ў Брусэлі пачаліся перамовы аб Brexit.

7 снежня завяршыўся першы этап дыялогу. Бакі дамовіліся, што пасля выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ паміж Паўночнай Ірландыяй і Ірландыяй не будзе жорсткай мяжы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках