6 траўня 2024, панядзелак, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Дзяржынскім ДАІ адкрыла стральбу па непаўналетняму кіроўцу

26
Пад Дзяржынскім ДАІ адкрыла стральбу па непаўналетняму кіроўцу

Пагоня адбывалася ўчора ўвечары каля Негарэлага.

У Дзяржынскім раёне кіроўца сыходзіў ад пагоні і спыніўся толькі пасля стрэлаў ДАІ, пра гэта tut.by паведамілі ў ДАІ Менскай вобласці.

Позна вечарам 17 снежня паблізу аграгарадка Негарэлае супрацоўнікі ДАІ заўважылі аўтамабіль VW без задняга рэгістрацыйнага знака і падалі сігнал аб спыненні.

Аднак кіроўца праігнараваў патрабаванні ДАІ і паехаў у бок вёскі Клыпаўшчына. ДАІ пачала пераслед. У лесе інспектар ДАІ зрабіў папераджальны стрэл у паветра, і паколькі кіроўца не спыніўся, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі былі вымушаныя адкрыць агонь па задніх колах машыны.

За стырном транспартнага сродку знаходзіўся 17-гадовы жыхар вёскі Мікулічы, Дзяржынскага раёна.

У дачыненні да непаўналетняга кіроўцы складзена сем адміністрацыйных пратаколаў: за адсутнасць пасведчання кіроўцы, за непрышпілены рэмень бяспекі, за адсутнасць тэхагляду, парушэнне правілаў праезду чыгуначных пераездаў, за адсутнасць дакументаў на аўто і невыкананне патрабавання прыпынку.

Аўтамабіль дастаўлены на штрафстаянку. Праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках