11 траўня 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генетыкі знайшлі сувязь паміж інтэлектам і працягласцю жыцця

5
Генетыкі знайшлі сувязь паміж інтэлектам і працягласцю жыцця

Навукоўцы прадаўжаюць ламаць галаву над пытаннем: ці перадаецца інтэлект у спадчыну.

Міжнародная каманда навукоўцаў-генетыкаў падчас новага даследавання выявіла, што некаторыя гены, адказныя за інтэлект, таксама рэгулююць іншыя характарыстыкі - ад аўтаімунных разладаў да высокай працягласці жыцця, піша сайт hightech.fm.

Магчымасць перадачы інтэлекту ў спадчыну цалкам слушна з'яўляецца пунктам перапоны для мноства навукоўцаў, якія ўсё яшчэ не прыйшлі да адзінай думкі пра тое, як лепш ахарактарызаваць і вымераць гэты складаны параметр. У гэтым даследаванні, апублікаваным у часопісе Cell Report, у якасці паказчыка ўзроўню кагнітыўных здольнасцяў абраная навуковая ступень.

Найбольш цікавыя вынікі даследчыкі атрымалі, калі выявілі генетычныя карэляцыі паміж генамі інтэлекту і іншымі, здавалася б, не звязанымі характарыстыкамі. напрыклад, фундаментальная генетычная ўзаемасувязь пазнавальнай здольнасці і працягласці жыцця: чым вышэйшая першая, тым большая другая. Іншая дзіўная карэляцыя была знойдзеная паміж высокім інтэлектам і падвышанай глютэнавай адчувальнасцю, паведамляе New Atlas.

«Упершыню мы змаглі выкарыстаць генетычную інфармацыю, каб выбраць правільны кірунак ў пошуку лекаў, здольных дапамагчы нам справіцца з кагнітыўнымі разладамі мозгу, у тым ліку хваробай Альцгеймера, шызафрэніяй і сіндромам дэфіцыту ўвагі», - кажа старэйшы аўтар артыкула Тод Ленц.

Гэта даследаванне стала прадаўжэннем апублікаванай раней у 2017 годзе работы генетыкаў з Амстэрдама, якія адкрылі 40 новых генаў, што адказваюць за інтэлект.

Загадзя запраграмаваць інтэлект будучага дзіцяці яшчэ нельга, але ўжо можна даведацца, ці не будзе ў яго нізкі IQ або іншыя адхіленні. Стартап Genomic Prediction дазваляе вызначыць карлікавасць і IQ, ніжэйшы за 70 па тэсту ДНК эмбрыёна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках