У Менску зноў выраслі кошты арэнды кватэр?
4- 21.12.2017, 16:24
- 25,159
Некаторыя прапановы арэндадаўцаў здаюцца непамерна дарагімі.
Арэндадаўцы часам паводзяць сябе непрадказальна. А гэта як эпідэмія. Калі вывучыць базу прапанаваных кватэр, можна заўважыць, што кошты, хоць і выбарачна, моцна выраслі за апошнія некалькі тыдняў, піша onliner.by.
Некаторыя прапановы здаюцца непамерна дарагімі: часам кошты зусім не вартых увагі аднапакаёвых кватэр могуць дасягаць нават $400. Меркаванні рыэлтараў у гэтым пытанні падзяліліся: адны мяркуюць, што рост коштаў звязаны з надыходзячымі святамі і міні-хваляй студэнтаў, іншыя ўпэўненыя, што ніякага падаражання не было, а завышаныя цэннікі на шэраг кватэр - проста выключэнне.
Журналісты адкрылі сэрвіс у арэндзе і продажы кватэр у Менску, выставілі патрэбныя крытэры і адразу ж знайшлі некалькі нятанных варыянтаў, кошт якіх наўрад ці можна назваць апраўданым.
Першая патрапілая на вочы аб'ява размешчаная агенцтвам яшчэ год таму: за аднапакаёвую кватэру плошчай 36 квадратных метраў просяць $370 на месяц. Мяркуючы па фота, кватэра аснашчаная мэбляй і бытавой тэхнікай, але без празмернасцяў: не самая сучасная шафа ў пакоі, лінолеум і бюджэтная кухня.



Журналісты пацікавіліся ў агентаў, чым абгрунтаваны такі высокі цэннік, але на іншым канцы проваду пераконваюць, што ніякага падаражання не было, а выстаўлены кошт - толькі пажаданне ўласніка. Акрамя таго, кватэра ўжо не здаецца - проста аб'яву яшчэ не знялі.
Такі варыянт знаходзіцца ў некалькіх кроках ад станцыі метро «Плошча Якуба Коласа». За яго ўласнік просіць яшчэ больш - $400 за месяц.



Недалёка адышлі і варыянты ў Каменнай Горцы, дзе за стандартныя «аднапакаёўкі» хочуць $300-350.
Варыянт за $325 на Прытыцкага...




...и за $350 на Лобанка.
...і за $350 на Лабанка.



Такіх кватэр у Менску сёння здаецца нямала, аднак ніякіх бачных для абывацеля прычын для гэтага не назіралася.
«Ніякага падаражання мы не назіралі, гэта проста выключэнне»
У агенцтве нерухомасці «Твая сталіца» каментуюць: кошты ўжо досыць даўно знаходзяцца на адным узроўні - скачка няма, ёсць нязначнае ваганне ў межах 2%.
- За апошні час крыху знізілася колькасць бюджэтных кватэр, але кошты, нягледзячы на гэта, не падымаліся. Цяпер прагназаваць сур'ёзнае падаражанне не даводзіцца: даходы ў насельніцтва не растуць. Хаця сярод аб'яў могуць сустракацца нязначна падаражэлыя варыянты. На наш погляд, гэта ў большай ступені звязана з жаданнем уласнікаў зарабіць падчас навагодніх святаў. Некаторыя кватаранты шукаюць кватэру загадзя, каб адсвяткаваць там Новы год, а пасля адразу з'ехаць, - пракаментавала сітуацыю начальніца аддзела арэнды жылля агенцтва «Твая сталіца» Маргарыта Пачыцкая.
«Гісторыя не новая: кошты арэнды ў гэты час растуць кожны год»
Спецыялісты з ТДА «Рыэлтарскае агенцтва «Дом» прытрымліваюцца палярнай думкі: кошты сапраўды выраслі, але здзіўляцца гэтаму не варта.
- Яшчэ два-тры тыдні таму можна было толькі адшукаць бюджэтную кватэру на ўскраіне літаральна за $150, але ўжо цяпер такіх не засталося, - распавядае спецыяліст і прапануе пагутарыць з кіраўніцтвам.
- Так адбываецца кожны год. Па-першае, ролю адыгрываюць зімовыя святы, бо некаторыя маладзёны хітруюць і наважваюцца такім чынам зэканоміць на святкаванні Новага года. Усе разумеюць, што пасля такіх застолляў рамонт можа моцна пацярпець, таму ўласнікі проста не хочуць ісці на рызыку. Па-другое, да зімы з лецішчаў вяртаюцца пенсіянеры, засяляюцца ў свае кватэры і колькасць прапаноў істотна падае. Па-трэцяе, у Менск у гэты час прыязджаюць студэнты для здачы сесіі. Усё гэта разам узятае павялічвае попыт, з якім памяншаецца колькасць прапаноў. Уласнікі гэта адчуваюць і пачынаюць павышаць кошты. Думаю, зусім хутка сітуацыя наладзіцца. Ужо ў студзені кошты павінны стабілізавацца, - патлумачыў заснавальнік кампаніі Павал Красоўскі.