Урад Літвы: Расейскія праграмы Kaspersky Lab - пагроза бяспецы краіны
5- 21.12.2017, 16:29
- 10,633
Дзяржаўныя cтруктуры Літвы заменяць праграмнае забеспячэнне Kaspersky Lab на бяспечнае.
Праграмнае забеспячэнне расейскай кампаніі Kaspersky Lab стварае патэнцыйную пагрозу бяспецы краіны, канстатаваў літоўскі ўрад, піша Delfi.
Такую пазіцыю ўрад Літвы сфармуляваў у чацвер на нарадзе. У паведамленні, распаўсюджаным міністэрствам абароны, гаворыцца, што Kaspersky Lab «стварае патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны», найбліжэйшым часам кіраўнікі інфармацыйнымі структурамі і рэсурсамі дзяржаўнай важнасці павінны замяніць гэта праграмнае забеспячэнне на іншае бяспечнае.