Домрачава не паедзе на Алімпіяду-2022 у Пекіне
21- 3.12.2017, 21:33
- 52,803
![Домрачава не паедзе на Алімпіяду-2022 у Пекіне](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-159892-aux-head-20150715_darja_domracz_t.jpg)
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка не выступіць на АГ-2022.
Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава не выступіць на Алімпійскіх гульнях 2022 года, якія пройдуць у Пекіне.
Пра гэта паведамляе тэлеканал ОНТ.
«Я не думаю, што паеду на наступную Алімпіяду ў Кітай у якасці спартоўкі», - сказала Домрачава ў эфіры праграмы «Контуры».