11 траўня 2024, Субота, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «ДНР»-«ЛНР» панікуюць праз дзеянні ўкраінскага войска

4
У «ДНР»-«ЛНР» панікуюць праз дзеянні ўкраінскага войска
ВЫЗВАЛЕНАЕ УСУ СЯЛА ТРАЎНЕВАЕ
ФОТА: АЛЯКСЕЙ ГАДЗЕНКА, 24TV.UA

Ходзяць чуткі пра аб’яднанне тэрыторый «рэспублік».

Апошнія поспехі УСУ на Данбасе выклікалі паніку сярод баевікоў, а адваёўваць страчаныя тэрыторыі так званыя ДНР-ЛНР і расейцы на сёння не збіраюцца. Разам з тым, Украіна пакуль робіць недастаткова для таго, каб атрымаць больш сімпатый насельніцтва акупаванага Данбаса. Такое меркаванне "Апострафу" выказаў каардынатар групы "Інфармацыйнае супраціў" Дзмітрый Тымчук:

- Мы не бачым якіх-небудзь кардынальных змен на акупаваных тэрыторыях. За апошні тыдзень назіраецца нязначная эскалацыя, павелічэнне колькасці абстрэлаў. Але нельга сказаць, што на сёння сітуацыя кардынальна адрозніваецца ад таго, што было некалькі месяцаў таму.

Было падазрэнне, што "пераварот" у так званай "ЛНР" неяк адаб'ецца на вайсковым складніку. Але я першапачаткова казаў, што вайсковы складнік ад "адміністрацыйнага" вельмі аддзелены на Данбасе, бо корпусы (1-ы "армейскі корпус ДНР" і 2-і "армейскі корпус ЛНР") падпарадкоўваюцца не праз нейкія вайскова-палітычныя органы ў гэтых квазіўтварэннях, а непасрэдна кіроўнаму складу расейскага войска. Адпаведна, нейкія інтрыгі і змовы не павінны былі адбіцца на дзейнасці вайсковых падраздзяленняў, што, агулам, і адбылося.

Галоўная праблема ў выкананні тых задач, якія мы агучвалі яшчэ ў кастрычніку. Стаяла задача нарасціць да канца года агульную колькасць двух карпусоў да 40-42 тысяч чалавек, а цяпер яны кроў з носу спрабуюць хоць нейкія вынікі прадэманстраваць. Сёння мы давалі паведамленне аб тым, што ў Данецку, Макееўцы ды іншых буйных гарадах, якія кантралюе ДНР, ідзе моцная інфармацыйная кампанія для вярбоўкі баевікоў сярод мясцовага насельніцтва. Задзейнічаны ўсе рэсурсы – аб'явы ў грамадскім транспарце, расклейванне аб'яў на білбордах і гэтак далей.

Гэта значыць, яны не страчваюць надзеі выканаць гэтую задачу. Але, з тых зветак, якія ёсць у нас, больш за 37 тысяч ім наўрад ці ўдасца прыцягнуць. То бок, у іх будзе недабор 5 тысяч чалавек, як мінімум. Гэта тыя задачы, якія ім ставіць расейскае камандаванне.

Ці паспрабуюць яны вярнуць тыя тэрыторыі, якія за апошні тыдзень занялі нашы войскі? Пакуль мы гэтага не бачым. Не назіраецца сур'ёзнага перакідання войскаў для правядзення наступальнай аперацыі. Так, ідзе перакідка бранятэхнікі. Напрыклад, у раён Светладарскай дугі, на ўскраінах Горлаўкі. Там некалькі браняваных груп – гэта тое, што мы зафіксавалі на мінулых выходных. Было ўзмацненне ў колькасці да роты, але гэта абсалютна не тыя сілы і сродкі, якімі можна праводзіць наступальную аперацыю аператыўна-тактычнага ўзроўню.

Тое, што яны паспрабуюць штосьці зрабіць, я абсалютна не выключаю такі варыянт, бо захоп вёсак Траўневае і Гладасава выклікаў вельмі сур'ёзную паніку ў баевікоў. Маўляў, "укры" наступаюць, наступным будзе Гольмаўскае, а расейска-акупацыйнае камандаванне проста здае тэрыторыі. Яны спрабуюць патушыць гэтую паніку інфармацыйным спосабам, распавядаючы аб тым, што УСУ занялі ў адваяваных населеных пунктах вельмі нявыгадную пазіцыю, якая наскрозь прастрэльваецца. Але паколькі гэтая кампанія вынікаў не дала, то яны пачалі раскручваць тэму таго, што спачатку УСУ захапілі населеныя пункты, а потым нібыта сышлі адтуль. Але зразумела, што на фоне той інфармацыі, якую дае ўкраінскі бок, уключаючы відэа, паведамленні журналістаў з тых тэрыторый, дзе паказваюць працу нашых вайскоўцаў з мясцовым насельніцтвам (раздача прадуктаў і гэтак далей), міфы баевікоў незразумела, на каго разлічаныя. Але мы назіраем у сацсетках, што яны вельмі моцна круцяць гэтую тэму, спрабуючы ўсімі магчымымі спосабамі падтрымаць дух "ватнікаў".

ВЫЗВАЛЕНАЕ УСУ СЯЛА ТРАЎНЕВАЕ
ФОТА: АЛЯКСЕЙ ГАДЗЕНКА, 24TV.UA

Што да дзеянняў УСУ за апошні тыдзень, то яны робяць усё выключна ў рамках Менскіх дамоўленасцяў. Гэтая тэрыторыя паводле "Менску-2" павінна кантралявацца Украінай. Тое, што расейскія акупанты фактычна сарвалі "Менск-2" праз тры дні пасля падпісання ў лютым 2015 года і захапілі гэтую тэрыторыю пасля таго, як у Менску пагадненні ўжо былі падпісаныя – гэта другое пытанне. Цяпер можна сказаць, што Украіна прымушае акупацыйныя войскі да захавання "Менска-2". Не больш таго. Тут, я мяркую, не можа быць ніякіх прэтэнзій. А ўсе гэтыя крыкі з боку Расеі і сепаратыстаў – абсалютна неадэкватныя паводзіны, разлічаныя на прыхільнікаў "вялікага расейскага свету" і не больш.

Што да прапаганды баевікоў, разлічанай на жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей, якія пражываюць на тэрыторыях, якія кантралююцца Украінай. Так званая "гуманітарная праграма ўз'яднання Данбаса" працуе з вельмі сумнеўным поспехам. Гэта значыць, гаворка ідзе пра дзясяткі людзей, якія пачынаюць дазнавацца, як атрымліваць сацыяльную дапамогу. Гаворка ідзе аб адзінках, якія жадаюць атрымаць адукацыю ў "ВНУ ЛНР і ДНР". Тым не менш яны (баевікі і расейцы, - "Апостроф") сапраўды вядуць вельмі магутныя прапагандысцкія акцыі і кампаніі. І гэта даволі стыхійна дзейнічае на насельніцтва Данбаса на прыфрантавой паласе, якая кантралюецца Украінай. Гэта значыць, там, дзе дастаткова вялікая колькасць тых, хто не адчувае да Украіны вялікіх сімпатый.

Тут нават пытанне не ў тым, наколькі эфектыўна дзейнічае гэтая гуманітарная праграма, а чаму Украіна не адказвае адэкватна. Найперш, у вызваленых раёнах, у прыфрантавых раёнах на Данбасе мы павінны праводзіць вельмі шырокія гуманітарныя акцыі і кампаніі. Хоць бы дзеля таго, каб перацягваць да сябе тых людзей. Але гэтыя кампаніі могуць праводзіцца толькі пасля таго, як мы разгледзім праблему комплексна перасяленцаў. То бок, гэта задача агульнадзяржаўнага ўзроўню. Гэта праблемы з забеспячэннем жытлом, працай, інтэграцыяй гэтых людзей у іншых рэгіёнах Украіны. Толькі тады такія гуманітарныя акцыі дзейнічалі б. На жаль, у нас пакуль поспехаў на гэтым кірунку няма.

Другі кірунак, вельмі важны. Мы павінны выманьваць адтуль моладзь для паступлення ва ўкраінскія ВНУ. Гэта і стварэнне ім прэферэнцый. Трэба праводзіць інфармацыйна-тлумачальную працу. Гэта значыць, даваць ім зразумець, што з дыпломамі "ВНУ ЛНР" і "ДНР" у іх будзе магчымасць, у найлепшым выпадку, паехаць у Расею і спрабаваць там уладкавацца. А там таксама незразумела – сёння дыпломы прызнаюць, а заўтра ўжо не. А вучоба ва Украіне – гэта, па-першае, магчымасць атрымаць прызнаныя ў цывілізаваным свеце дыпломы, па-другое, магчымасць таксама разлічваць на нейкія стажыроўкі, на навучанне ў еўрапейскіх краінах і гэтак далей. Тады ў іх будзе магчымасць працаўладкавання.

Усё, што тычыцца перасяленцаў, павінна рабіцца ў комплексе. Калі ў нас будуць дзейнічаць такія праграмы на тэрыторыі Украіны, то тады ўжо можна будзе праводзіць шырокамаштабныя акцыі, накіраваныя на насельніцтва акупаваных тэрыторый. Я ўпэўнены, што тады будуць зусім іншыя сітуацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках