19 траўня 2024, Нядзеля, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузавік, які збіў 11-гадовую дзяўчынку ў Менску, не прайшоў тэхагляд

43
Грузавік, які збіў 11-гадовую дзяўчынку ў Менску, не прайшоў тэхагляд

СК апублікаваў падрабязнасці аб справе наезду грузавіка на людзей на пераходзе каля ГЦ «Замак».

Грузавік, які да смерці збіў 11-гадовае дзіцяці на пешаходным пераходзе ў Менску, не прайшоў дзяржаўны тэхагляд. Пра гэта tut.by паведамілі ў Следчым камітэце.

- Устаноўлена, што 55-гадовы мужчына кіраваў аўтамабілем, якія не прайшоў дзяржаўны тэхнічны агляд. Апошні раз дыягностыка ЗІЛа была праведзеная спецыялістамі РУСП «Белтэхагляд» у 2015 годзе, - распавялі ў СК. - Акрамя таго, кіроўца ЗІЛа з гэтай прычыны быў аштрафаваны ў жніўні 2017 года на падставе ч 5 арт 18.12 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, аварыя адбылася ў Менску 2 снежня, пад 16.20, на людным адцінку праспекта Пераможцаў, каля гандлёвага цэнтра «Замак». Група людзей перасякала пешаходны пераход на зялёны сігнал святлафора, калі ў яе рэзнуўся грузавы аўтамабіль ЗІЛ. Са слоў кіроўцы, у грузавіка адмовілі тармазы. У выніку ДТЗ пацярпелі чатыры чалавекі, 11-гадовая дзяўчынка памерла на месцы. Яе малодшага брата і бабулю, а таксама двух дарослых шпіталізавалі - іх жыццю нічога не пагражае.

Следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч 2 арт 317 (Парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Расследаваннем займаецца Галоўная следчая ўправа Следчага камітэта.

Цяпер праводзяцца допыты сведак. Таксама вядзецца работа для аднаўлення сітуацыі таго, што адбылося, высвятляецца наяўнасць відэазапісаў аварыі.

Кіроўца затрыманы і знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках