11 траўня 2024, Субота, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францішак: Палітыка - высокая форма любові

2
Папа Францішак: Палітыка - высокая форма любові

Папа Рымскі выступіў супраць аўтакратыі і таталітарызму.

Папа Рымскі Францішак у сваім звароце да ўдзельнікаў Сустрэчы каталікоў у палітыцы на службе лацінаамерыканскіх народаў, якая прайшла 1-3 снежня ў Багаце, нагадаў, што палітычная дзейнасць, як высокая форма любові і служэння, не павiнна быць падпарадкаваная «індывідуальным амбіцыям» або ўплыву «зацікаўленых бакоў», каб не прывесці да аўтакратыі або таталітарызму.

Гэта служэнне, якое прадугледжвае ахвярнасць, самапасвячэнне, а часам, нават, гатоўнасць стаць пакутнікамі дзеля агульнага дабра свайму народу, паведамляе «Ватыканскае радыё».

Таксама Папа падкрэсліў, што існуе патрэба ў вяртанні годнасці палітыцы. Узаемныя абвінавачванні і дэмагогію, якія прысутнічаюць у гэтай сферы, павінны замяніць «адкрыты і паважлівы дыялог», дадаў ён.

На думку пантыфіка, неабходна павялічыць увагу да сямейнай і сацыяльнай сферы, спрыяючы культуры сустрэчы, якая пакіне за плячыма «абцугі індывідуалізму і масіфікацый, палярызацыі і маніпуляцыі».

Францішак нагадаў, што каталікі, якія бяруць удзел у палітыцы, не павінны паддавацца духу гэтага свету і дзейнічаць згодна з яго логікай. Унёсак каталікоў у гэтую сферу не павінен быць абмежаваны толькі заявамі біскупскіх канферэнцый, без канкрэтных намаганняў свецкіх для ўпарадкавання, кіравання і трансфармацыі грамадства згодна з евангельскімі крытэрамі і спадчынай сацыяльнага вучэння Касцёла, перакананы ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках