11 траўня 2024, Субота, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі 45 тысяч чалавек бяруць удзел у акцыі падтрымкі незалежнасці Каталоніі

2
У Брусэлі 45 тысяч чалавек бяруць удзел у акцыі падтрымкі незалежнасці Каталоніі

Акцыю падтрымкі Каталоніі арганізавалі дзве каталонскія асацыяцыі за незалежнасць.

У Брусэлі прыкладна 45 тысяч чалавек выйшлі на вялікую дэманстрацыю, каб падтрымаць незалежнасць Каталоніі.

Пра гэта паведамляе El Pais, піша eurointegration.com.

Паводле звестак брусэльскай паліцыі, ужо 45 тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю для падтрымкі незалежнасці Каталоніі, якая сёння, 7 снежня, праходзіць у Брусэлі.

Акцыю падтрымкі Каталоніі арганізавалі дзве каталонскія асацыяцыі за незалежнасць.

Удзельнікі дэманстрацыі прыбываюць у Брусэль з самай раніцы на самалётах, цягніках, а таксама на аўтобусах і на аўтамабілях. Многія з іх выйшлі на дэманстрацыі са сцягамі Каталоніі.

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Франс Тымерманс пракаментаваў сённяшнюю дэманстрацыю: «Мы ўжо бачылі мільёны каталонцаў і гішпанцаў...Можна супрацьстаяць закону, можна змяніць закон, але нельга ігнараваць закон», - сказаў ён.

Раней паведамлялася, што 20 тысяч чалавек сабраліся ў чацвер раніцай у цэнтры Еўрапейскага квартала Брусэля на вялікую дэманстрацыю, каб падтрымаць незалежнасць Каталоніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках