5 траўня 2024, Нядзеля, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беата Шыдла заявіла, што застанецца ва ўрадзе Польшчы віцэ-прэм'еркай

1
Беата Шыдла заявіла, што застанецца ва ўрадзе Польшчы віцэ-прэм'еркай
БЕАТА ШЫДЛА
ФОТА: PAP

Палітык выступіла перад дэпутатамі Сэйма Польшчы.

Экс прэм'ер-міністарка Польшчы Беата Шыдла выступіла ў Сэйме, падзякавала дэпутатам за падтрымку і праведзеную працу і сказала, што застанецца ва ўрадзе Польшчы на пасадзе віцэ-прэм'еркі, паведамляе Charter97.org. Учора прэс-сакратар кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» (PiS) Беата Мазурэк удакладніла, што Беата Шыдла атрымала прапанову застацца працаваць ва ўрадзе на пасадзе віцэ-прэм'ера.

Нагадаем, што ўчора ўвечары прэм'ер-міністарка Польшчы Беата Шыдла падала ў адстаўку.

Кандыдатам на пасаду прэм'ера палітычны камітэт абраў віцэ-прэм'ера, міністра фінансаў і развіцця Матэуша Маравецкага.

Беата Шыдла ўзначальвала польскі ўрад з 2015 года. Ёй было даручана сфармаваць кабінет пасля таго, як «Права і справядлівасць» - партыя Яраслава Качыньскага - перамагла на парламенцкіх выбарах.

Урад Беаты Шыдлы стаў першым у гісторыі посткамуністычнай Польшчы «кабінетам большасці» - вынікі галасавання дазволілі не фармаваць кааліцыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках