11 траўня 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Вільні ў Менск - на новых электрацягніках

17
З Вільні ў Менск - на новых электрацягніках

З нядзелі з Вільні ў Менск пачынаюць ездзіць новыя двухпавярховыя электрацягнікі кампаніі «Літоўская чыгунка».

Кіраўнік дырэкцыі перавозкі пасажыраў ЛЧ Лінас Баужыс сцвярджае, што новыя цягнікі будуць больш экалагічнымі і больш камфортнымі для пасажыраў, піша Delfi.

"Перш за ўсё, гэта электрычныя цягнікі, яны значна больш экалагічныя, прасторныя, у іх удвая больш месца, чым у тых, што былі раней. Гэта першы і другі клас. Кошты практычна не зменяцца. Паездка з памежнай праверкай будзе займаць 2 гадзіны 30 хвілін. У будучыні, спадзяемся, што хуткасць павялічыцца", - сказаў BNS Баужыс.

Паводле ягоных слоў, цягнікі чэшскага вытворцы Škoda будуць курсаваць у Менск і назад два разы на дзень. У цягніку будзе ўдвая больш месцаў, чым цяпер - 296.

Гендырэктар ЛЧ Мантас Бартушка адзначыў, што маршрут Вільня-Менск з'яўляецца адным з найбольш папулярных. За дзесяць месяцаў было перавезена больш за 200 тысяч пасажыраў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках