9 траўня 2024, Чацвер, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт батанікаў

6
Бунт батанікаў
19 СНЕЖНЯ 2010 ГОДА, МЕНСК

«Беларускі дакументацыйны цэнтр» прэзентаваў кнігу былога палітвязня Змітра Дразда.

«Бунт батанікаў» - гэта дакументальная кнігa, кніга-дзённік, які Зміцер Дрозд пісаў амаль 7 месяцаў з першых дзён затрымання на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19-га снежня 2010 года да самага вызвалення. Апошнія радкі напісаныя за некалькі хвілін да выхаду на свабоду ў «адстойніку» КП-1 ВК-2 (кантрольны пункт №1 папраўчай калоніі №2 у горадзе Бабруйску).

«Бунт батанікаў» - гэта своеасаблівая энцыклапедыя турэмнага жыцця ў сучаснай Беларусі.

Назва гэтай кнігі нарадзілася на адным з судовых пасяджэнняў, калі побач з двухмятровымі бамбізамі (спецназаўцамі, ахоўнікамі і іншымі людзьмі ў пагонах) аўтар бачыў «пагромшчыкаў» - шчуплых, фізічна слабых, часцей былых выдатнікаў, з адной, а часам і дзвюма вышэйшымі адукацыямі, многіх - пішучых вершы, многіх - з абавязковым атрыбутам - акулярамі. Такія тыповыя «батанікі».

«Напэўна, такае нашае жыццё, што толькі рамантыкі і паэты, гэта значыць, людзі, якія больш за ўсё прагнуць не ўлады, а справядлівасці, змаглі падняць голас і стукнуць хоць пару разоў па дзвярах Дома ўрада - як аднаго з сімвалаў гэтага саўгаснага ладу. Таму што ўсе астатнія або прыбіліся да кармушкі, ці жывуць хоць і небагата, але кіруюцца прынцыпам «абы вайны не было», заплюшчыўшы вочы на такія далёкія ад жыцця паняцці як «справядлівасць» або «праўда». І хай у той дзень бамбізы лёгка задушылі «бунт батанікаў», але ў гістарычным плане маральная перамога была і будзе за людзьмі, якія выйшлі на бой супраць дыктатуры аднаго чалавека за аднаўленне канстытуцыйных правоў кожнага грамадзяніна Беларусі», - кажа аўтар кнігі.

Зміцер Дрозд - былы палітычны зняволены, гісторык-архівіст, паэт, публіцыст, фатограф. 19 снежня 2010 арыштаваны і правёў у турме 8 месяцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках