2 траўня 2024, Чацвер, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава здабыла срэбра ў гонцы пераследу на ЧС у біятлоне

158
Домрачава здабыла срэбра ў гонцы пераследу на ЧС у біятлоне
ДАР'Я ДОМРАЧАВА

Беларуская біятланістка не зрабіла сёння ніводнага промаху.

Дар'я Домрачава выйграла сярэбраны медаль у гонцы пераследу на чэмпіянаце свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне, паведамляе tut.by.

Домрачава стартавала толькі 27-й, саступаючы амаль паўтары хвіліны пераможцы спрынту чэшцы Габрыеле Коўкалавай.

Беларуска без промахаў прайшла першую мяжу і пакінула мяжу 18-й, пасля другой паднялася ўжо на дзевятае месца, першая стойка падняла Дар'ю на трэцюю пазіцыю, а заключная стральба — на другую. Домрачава не зрабіла сёння ніводнага промаху.

Пасля апошняй стральбы беларуска адставала на 8 секунд ад немкі Лаўры Дальмаер (1+0+0+0), але навязаць ёй барацьбу за перамогу ўсё ж такі не змагла. Трэцяй стала Габрыела Коўкалава (2+0+1+0).

Надзея Скардзіна (1+0+0+0) паднялася на 19-е месца, Ірына Крыўко (1+0+0+2) фінішавала 45-й.

Праграму жаночых спаборніцтваў на біятлоне працягне індывідуальная гонка на 15 кіламетраў у сераду.

Напісаць каментар 158

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках