11 траўня 2024, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзякуй, Гародня!»: Brutto феерычна выступілі ў гарадзенскім Лядовым палацы

6
«Дзякуй, Гародня!»: Brutto феерычна выступілі ў гарадзенскім Лядовым палацы
Фота: tut.by

Гарадзенскі канцэрт Brutto прайшоў на адным дыханні, залю «разварушваць» не давялося.

Пасля канцэртаў у Баранавічах і Берасці музыкі Brutto дабраліся і да Горадні, дзе сабралі поўную залю прыхільнікаў. Канцэрт прайшоў у гарадзенскім Лядовым палацы 12 лютага, паведамляе tut.by.

Перад канцэртам Віталь Гуркоў распавёў, што гурт вярнуўся ўсур'ёз і надоўга, а гастрольны тур па гарадах Беларусі толькі набірае сваю сілу.

Brutto перад гарадзенскімі гледачамі выступалі з праграмай Double Hot, куды ўвайшлі найлепшыя трэкі гурту з альбома «Родны край» і Underdog, а таксама хіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў.

Паслухаць музыкаў у Лядовы палац прыйшлі зусім розныя людзі. І калі хлопцаў з татуіроўкамі і ў майках з лагатыпам гурту бачыць было зусім нядзіўна, то вось бабулі з унукамі, а таксама дзяўчаты на высокіх абцасах, што падпявалі і зухавата вытанцоўвалі, выглядалі трохі экзатычна.

«Разварушваць» залю музыкам не давялося. З першых акордаў людзі на танцпляцы танцавалі і спявалі разам з гуртам, а праз паўгадзіны пасля пачатку падключылася і галёрка.

Здаецца, гарадзенскі канцэрт Brutto прайшоў на адным дыханні. Увесь гэты час музыкі трымалі залю, якая па-сапраўднаму весялілася пад знаёмыя мелодыі.

Завяршаючы выступленне, Сяргей Міхалок падзякаваў гарадзенскім гледачам: «Дзякуй, Гародня!». Заля выбухнула воплескамі.

Гастрольны тур музыкаў працягнецца ў Бабруйску, дзе Brutto выступіць ўжо 15 лютага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках