11 траўня 2024, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты зварылі для падатковай інспекцыі «суп-тухляк» з абгрызеных костак

41
Актывісты зварылі для падатковай інспекцыі «суп-тухляк» з абгрызеных костак

Рондаль з супам прынеслі да дзвярэй Міністэрства падаткаў і збораў у Менску.

«Суп-тухляк» ад беларускага народа для падаткавікоў «зварыла» з бульбяных абіркаў, сапсаваных гародніны і костак грамадская актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык, паведамляе «Белсат».

Актывістка прынесла рондаль на прыступкі будынка Міністэрства падаткаў і збораў. Інгрэдыенты супу павінны нагадаць уладам пра тое, як яны абіраюць і зневажаюць беларусаў.

«Нягледзячы на тое, што ў сённяшнім перформансе ёсць нейкая доля гумару, вельмі балюча, што за дэкрэтам аб «дармаедстве» стаіць ужо не адзін зламаны лёс. Чалавек скончыў жыццё самагубствам. Я хачу ім сказаць, што яны абгрызлі народ да костак. Я хачу, каб яны адчулі, як пакрыўдзілі народ. Такія акцыі патрэбныя беларусам, каб яны не баяліся выходзіць і бараніць свае правы», - пракаментавала свой удзел у перформансе Вольга Нікалайчык.

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш абураных беларусаў з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках