18 траўня 2024, Субота, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі будуць два новыя памочнікі

37
У Лукашэнкі будуць два новыя памочнікі

Рэформа аб «скарачэнні» адміністрацыі Лукашэнкі прадугледжвае ўвядзенне новых пасад памочнікаў дыктатара.

13 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №40 «Аб аптымізацыі адміністрацыі кіраўніка Рэспублікі Беларусь», паведамляе «Еўрарадыё».

У адпаведнасці з патрабаваннямі правадыра дзяржавы колькасць дзяржаўных службоўцаў адміністрацыі будзе скарочана на 30%. Як раней заяўляла кіраўніца адміністрацыі Наталля Качанава, ва ўстанове застануцца працаваць 108 чалавек.

Указ зацвярджае ў новай рэдакцыі Парадак дзейнасці адміністрацыі прэзідэнта і яе структуры, а таксама парадак дзейнасці памагатых дыктатара і прэс-сакратарах.

Рэформа закране інстытут памочнікаў Лукашэнкі. Паведамляецца, што указ уводзіць дзве новыя пасады памочнікаў. Памочнік кіраўніка ў пытаннях заканадаўчай і судовай дзейнасці будзе забяспечваць узаемадзеянне Лукашэнкі з заканадаўчай і судовай галінамі ўлады. Памочнік у пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы будзе кантраляваць выкананне даручэнняў правадыра дзяржавы ў сферы банкаўскіх і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый.

Пашыраюцца і функцыі прэс-сакратара кіраўніка Беларусі. Ён атрымае паўнамоцтвы каардынаваць дзейнасць дзяржаўных СМІ.

Указ уваходзіць ў дзеянне 1 траўня 2017 года.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках