5 траўня 2024, Нядзеля, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сетцы з'явілася сонечнае фота Менска з космасу

2
У Сетцы з'явілася сонечнае фота Менска з космасу

Гэта ўжо чацвёрты здымак беларускіх гарадоў з арбіты.

Выхадзец з Беларусі, камандзір касмічнага карабля «Саюз-МС-03» Алег Навіцкі не перастае радаваць беларусаў здымкамі гарадоў з космасу, прычым не толькі начнымі, але і дзённымі, паведамляе БелТА.

На гэты раз ён размясціў у сваім Instagram фатаграфіі сталіцы Беларусі з борта МКС у светлы час дня.

«Добрай раніцы ўсім зямлянам і асабліва жыхарам Менска!» - апублікаваў сёння прывітанне ў сацыяльнай сетцы Алег Навіцкі. Запіс набраў усяго за гадзіну звыш 1,5 тыс лайкаў.

Дарэчы, сёння ў Менску па-вясноваму сонечна, таму здымак выдатна атрымаўся.

Раней касманаўт дзяліўся фатаграфіямі начнога Менска з МКС, а таксама начных Берасця і Гомеля. Алег Навіцкі з'яўляецца выхадцам з Чэрвеня Менскай вобласці Беларусі. Цяперашняя экспедыцыя - яго другі палёт у космас. Першы раз ён знаходзіўся на арбіце з кастрычніка 2012 года да сакавіка 2013 года як камандзір карабля «Саюз ТМА-06М». Гэтым разам на МКС Алег Навіцкі адправіўся 17 лістапада 2016 года таксама як камандзір экспедыцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках