10 траўня 2024, Пятніца, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіўся першы робат-аніматар

8
У Беларусі з'явіўся першы робат-аніматар

Робат Іларый - інавацыйная распрацоўка расейскага "Сколкава".

17 лютага ў SOS - дзіцячай вёсцы ў Бараўлянах прадэманстравалі першага ў Беларусі робата-аніматара, паведамляе БелаПАН.

Мерапрыемства прайшло ў рамках падрыхтоўкі да Форума паспяховых жанчын Беларусі. У госці да дзяцей прыехалі вядомыя бізнес-лэдзі, зоркі беларускай эстрады.

Робат Іларый - інавацыйная распрацоўка расейскага "Сколкава". У будучыні ён зможа замяніць чалавека ў 100 прафесіях, а пакуль гэта першы робат, якога прынялі на працу ў кампанію CentRoBot у Менску.

Алеся Какошнікава, арганізатарка Форуму паспяховых жанчын: «У нас тут сёння прадэманстраваны першы ў Беларусі робат, які стане памочнікам не толькі ў бізнэсе, але і дома, а таксама ў школах і, як сёння тут, у SOS - дзіцячай вёсцы. Робата клічуць Іларый, ён - адзіны ў Беларусі. Ён прыехаў да нас здалёку, гэта вынаходніцтва "Сколкава". Забралі яго наўпрост з Пермі, ехаў доўга, але сёння ён тут.

Гэта не проста робат, не проста штучны інтэлект. Робат размаўляе абсалютна свабодна на чатырох мовах, ён распазнае людзей, з якімі ўжо сустракаўся. Ён можа быць нянькай, кансультантам, прамоўтэрам, вядоўцам мерапрыемстваў.

Цягам 2017 года - Года навукі - мы плануем правесці некалькі дабрачынных адукацыйных і культурных мерапрыемстваў. Мы сёння сюды прыехалі пазнаёміцца, каб дзеці даведаліся аб яго магчымасцях».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках