20 красавiка 2024, Субота, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Я ганаруся беларусамі!

38
Мікалай Статкевіч: Я ганаруся беларусамі!
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: TUT.BY

Тысячы людзей прыйшлі 17 лютага на Марш абураных беларусаў у Менску.

Адзін з арганізатараў акцыі, лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч, каментуючы Марш абураных беларусаў, які прайшоў сёння заявіў:

- Я ганаруся беларусамі, бо нягледзячы на больш як 20 гадоў ціску, рэпрэсій, звальненняў, турмаў, я бачу, што грамадства ёсць, нацыя прачынаецца.

Я ганаруся, што гэтыя людзі на наш заклік прыйшлі сюды, што яны даверылі мне і маім калегам прадстаўляць іх інтарэсы, - сказаў Мікалай Статкевіч.

- Што вы думаеце пра сам дэкрэт? Вы самі, дарэчы, не «дармаед»?

- Я вайсковы пенсіянер. Мяркую, што гэта дэкрэт, які працуе на знішчэнне нацыі. Ён, па сутнасці, кажа тым, хто яшчэ можа з'ехаць і ў яго няма нармальнай працы - уцякайце адсюль, едзьце. Як гаворыцца, разумныя – на Захад, а моцныя – на Усход. А тым, у каго няма сілы з'ехаць, ён кажа – памірайце. Гэта злачынны дэкрэт, які накіраваны супраць нашай нацыі.

Я не ведаю, якія матывы былі ў тых, хто яго прымаў. Такое ўражанне, што яны проста з нас здзекуюцца.

Мы даем уладам месяц, паглядзі, што яны будуць рабіць.

Калі ўлады не скасуюць ганебны дэкрэт, не адмовяцца ад незаконных пабораў, мы збярэмся разам яшчэ раз 25 сакавіка.

У Дзень Волі 25 сакавіка прыводзьце з сабой сяброў, знаёмых, кожны хай абтэлефануе некалькі дзясяткаў чалавек.

Калі на Дзень Волі нас збярэцца ў 10 разоў больш, чым сёння, мы не толькі гэты дэкрэт скасуем, мы адправім у адстаўку гэтага хама, які ўжо 20 гадоў сядзіць на нашай шыі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках