6 траўня 2024, панядзелак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, што ў чалавека ўплывае на суму ягонага заробку

8
Навукоўцы высветлілі, што ў чалавека ўплывае на суму ягонага заробку

Даследчыкі прааналізавалі асабістыя звесткі групы работнікаў з ЗША.

Згодна са звесткамі папярэдніх даследаванняў, прывабныя людзі зарабляюць больш, чым сярэднестатыстычныя работнікі.

Аднак навукоўцы з Лонданскай школы эканомікі і Універсітэта Масачусетса высветлілі: гэта не так. Значна мацней на суму заробку ўплываюць стан здароўя, інтэлект і асабісты якасці супрацоўнікаў, паведамляе The Daily Mail (пераклад – newsru.com).

Даследчыкі прааналізавалі звесткі групы работнікаў з ЗША. Удзельнікаў ацанілі паводле шэрагу параметраў, уключаючы прывабнасць, стан здароўя і ўзровень інтэлекту. Спецыялісты ўстанавілі: больш за ўсё зараблялі экстраверты, а таксама эмацыйна стабільныя і добрасумленныя людзі.

Са слоў навукоўцаў, прывабныя работнікі могуць зарабляць шмат. Але гэта, хутчэй за ўсё, звязана не з іх знешнасцю, а з моцным здароўем, высокім узроўнем інтэлекту і асабістымі якасцямі, якія спрыяюць павышэнню ўзроўню даходаў.

Яшчэ даследчыкі выявілі, што вельмі непрывабныя людзі заўсёды зараблялі больш за сярэдне непрывабных работнікаў, а часам і больш, чым людзі са сярэднестатыстычнай знешнасцю і прывабныя супрацоўнікі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках