6 траўня 2024, панядзелак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт ЗША: Мы павінны заклікаць Расею да адказу

9
Віцэ-прэзідэнт ЗША: Мы павінны заклікаць Расею да адказу
МАЙК ПЭНС
ФОТА: GETTY IMAGES

ЗША цвёрда падтрымліваюць NATO і не адступяць ад сваіх абавязацельстваў у рамках Паўночна-атлантычнага альянсу.

У суботу віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс выступіў на канферэнцыі ў бяспецы ў Мюнхене. Ён заявіў: «Гісторыя сведчыць, што калі Злучаныя Штаты і Еўропа жывуць у міры і квітнеюць, мы спрыяем глабальнаму міру і росквіту», паведамляе «Голас Амерыкі».

«Сёння, ад імя прэзідэнта Трампа, я запэўніваю вас у тым, што Злучаныя Штаты Амерыкі цвёрда падтрымліваюць NATO і не адступяць ад сваіх абавязацельстваў у рамках Паўночна-атлантычнага альянсу», - заявіў Майк Пэнс у сваёй прамове.

«Будучыня ЗША і Еўропы ўзаемазвязаная, – сказаў віцэ-прэзідэнт. – За мінулае стагоддзе нашы стасункі сталі настолькі трывалымі, што мноства амерыканцаў выязджала са свайго кантынента ў Еўропу, каб дапамагчы вам абараніць сваю зямлю».

Са слоў Пэнса, NATO «павінна дамінаваць у свеце лічбавых тэхналогій гэтак жа, як у звычайным свеце мы змагаемся з такімі групоўкамі, як «Ісламская дзяржава», якую ён назваў «імаверна, найбольшым злом у свеце», нябачаным з часоў сярэднявечча.

«Што тычыцца Украіны, - сказаў віцэ-прэзідэнт, - мы павінны заклікаць Расею да адказу і запатрабаваць, каб яна выконвала свае абавязацельствы ў рамках Менскіх пагадненняў, пачынаючы з дээскалацыі гвалту на ўсходзе Украіны».

Ён заявіў, што ЗША прадоўжаць заклікаць Расею да адказу нават у працэсе пошуку шляхоў супрацоўніцтва, чаго, на думку прэзідэнта Трампа, можна дасягнуць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках