6 траўня 2024, панядзелак, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У панядзелак будзе да пяці градусаў цяпла

У панядзелак будзе да пяці градусаў цяпла

20 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Уначы пераважна на паўночнай палове, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Уначы і раніцай чакаецца слабы галалёд, у паўднёвых раёнах — слабы туман. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходнім, 5-10 метраў у секунду з парывамі да 14 метраў у секунду. Уначы на поўначы, а ўдзень на паўднёва-заходняй палове парывы дасягнуць 15-18 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках