11 траўня 2024, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нямецкая хваля» перадала аб Маршах абураных беларусаў

17
«Нямецкая хваля» перадала аб Маршах абураных беларусаў

У Менску, Гомелі, Віцебску, Берасці, Гародні, Магілёве 17-19 лютага прайшлі акцыі пратэсту супраць дэкрэта «аб дармаедах».

У шмат якіх гарадах Беларусі ў нядзелю, 19 лютага, прайшлі акцыі пратэсту супраць дэкрэта аб «дармаедах». У Гомелі на плошчу Паўстання выйшла да 3 тысяч чалавек, паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на «Хартию-97».

Гэта самая шматлікая акцыя пратэсту з пачатку двухтысячных гадоў. У Гомелі прысутныя скандавалі «Сыходзь!» на адрас правадыра Аляксандра Лукашэнкі, які падпісаў дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». У адпаведнасці з гэтым дакументам жыхары Беларусі, якія не плацяць падаткі або плацяць іх меней за 183 дні ў годзе, вымушаныя плаціць адмысловы збор.

У Магілёве мітынг і шэсце на Ленінскай вуліцы сабралі да тысячы чалавек. У Берасці выйшлі на вуліцы некалькі соцень. Акрамя таго, акцыі прайшлі ў Гародні і Віцебску. Нагадаем, увечары 17 кастрычніка ў Менску на акцыю пратэсту супраць дэкрэта выйшла некалькі тысяч чалавек. «У выпадку, калі на працягу месяца, да 17 сакавіка 2017 года, улада не распачне рэальных крокаў для выканання волі народа, мы прымем новыя калектыўныя дзеянні, падрыхтоўку якіх даручаем нашым прадстаўнікам», - гаворыцца ў рэзалюцыі мітынгу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках