7 траўня 2024, aўторак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыйскія навукоўцы: На Месяцы пад 2030 год пачнуць здабываць гелій-3

14
Індыйскія навукоўцы: На Месяцы пад 2030 год пачнуць здабываць гелій-3
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Індыя пад 2030 год будзе гатовая здабываць гелій-3 на Месяцы для выкарыстання яго ў якасці энэргарэсурсу.

Пра гэта паведамляе агенцтва IANS са спасылкай на заслужанага прафесара Індыйскай арганізацыі касмічных даследаванняў (ISRO) Сіватхана Пілаі.

Ён адзначыў, што распрацоўка месячнай паверхні, багатай на гелій-3, з'яўляецца прыярытэтным кірункам дзейнасці ISRO.

«Пад 2030 год гэты працэс (выкарыстання гелія-3 як энэргарэсурсу) будзе магчымы», - цытуе агенцтва Пілаі.

Ён таксама дадаў, што шмат якія краіны вывучаюць магчымасць здабычы гелія-3 на Месяцы, са слоў навукоўца, рэсурсаў спадарожніка Зямлі выстарчыць на ўсіх. Такой жа ацэнкі пільнуюцца расейскія навукоўцы. Як раней заяўляў доктар фізічна-матэматычных навук, загадчык аддзела даследаванняў Месяца і планет Дзяржаўнага астранамічнага інстытута МДУ імя Ламаносава Уладзіслаў Шаўчэнка, наяўныя на Месяцы запасы гелія-3 могуць забяспечыць зямлян энэргіяй на пяць тысяч гадоў наперад.

Цяпер ізатоп гелій-3 на Зямлі здабываюць у вельмі невялікіх колькасцях, якія вылічваюцца некалькімі дзясяткамі грамаў за год.

На Месяцы ж запасы гэтага каштоўнага ізатопа складаюць, паводле мінімальных ацэнак, блізу 500 тысяч тон. Падчас тэрмаядзернага сінтэзу, калі ў рэакцыю ўступае 1 тона гелія-3 з 0,67 тонамі дэйтэрыя, вызваляецца энэргія, эквівалентная згаранню прыкладна 15 мільёнаў тон нафты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках