7 траўня 2024, aўторак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Парыжы прайшла маніфестацыя пратэсту супраць кандыдатуры Франсуа Фіёна

1
У Парыжы прайшла маніфестацыя пратэсту супраць кандыдатуры Франсуа Фіёна
Франсуа Фіён

Над натоўпам маніфестантаў былі ўзнятыя транспаранты з надпісамі «Карупцыя гэта атрута, Фіёна ў астрог» і «Пэнэлопа, не чапай чужыя грошы».

Некалькі тысяч чалавек правялі ў сталіцы Францыі акцыю пратэсту супраць карупцыі ў палітыцы і намеру Франсуа Фіёна стаць прэзідэнтам краіны.

Заклікі да правядзення мітынгу на плошчы Рэспублікі, як паведаміла ТАСС са спасылкай на Agence France-Presse (AFP), былі распаўсюджаны праз сацыяльныя сеткі.

Над натоўпам маніфестантаў былі ўзнятыя транспаранты з надпісамі «Далоў прывілеі», «Карупцыя гэта атрута, Фіёна ў астрог» і «Пэнэлопа, не чапай чужыя грошы». Выступоўцы на мітынгу падкрэслілі, што «недапушчальна, каб краінай кіравалі людзі, якія заяўляюць пра важнасць барацьбы з карупцыяй, але самі загразлі ў ёй».

Перадвыбарчы скандал

Менавіта з такімі заявамі аб забеспячэнні высокага ўзроўню этыкі паводзін палітыкаў, а таксама пра важнасць празрыстасці інфармацыі аб выдаткоўванні дзяржаўных сродкаў выступаў летась кандыдат у прэзідэнты Францыі ад партыі «Рэспубліканцы» Франсуа Фіён.

Аднак у канцы студзеня гэтага года выбухнуў скандал, выкліканы публікацыяй газэты Le Canard enchaîné. Выданне сцвярджала, што Фіён здзейсніў крадзеж дзяржаўных сродкаў шляхам стварэння фіктыўнага працоўнага месца для сваёй жонкі Пэнэлопы.

Паводле звестак газэты, яна, не выконваючы ніякай працы, атрымала ў перыядзе з 1998 да 2002 года з фондаў, прызначаных для аплаты памочнікаў парламентарыяў, не менш за €600 тысяч. Далей былі апублікаваныя і сцвярджэнні, што Фіён аналагічным чынам фундаваў двух сваіх дарослых дзяцей .

Рэйтынг падае

У выніку ўзніклага скандалу і гоману вакол папярэдняга следства рэйтынг Фіёна за месяц упаў на 10%. А апублікаванае 18 лютага апытанне, праведзенае Французскім інстытутам вывучэння грамадскай думкі (IFOP), звярнула ўвагу на тое, што цяпер 65% французаў не жадаюць бачыць Фіёна кандыдатам у прэзідэнты.

Падтрымку палітык, як сведчыць даследаванне, атрымлівае толькі ў шэрагах сваёй партыі і ў яе электарату - 70% прыхільнікаў «рэспубліканцаў» выказалі пажаданне, каб ён застаўся кандыдатам у прэзідэнты.

Выбары прэзідэнта Францыі пройдуць у два туры 23 красавіка і 7 траўня. Акрамя Фіёна за асноўных кандыдатаў на паспяховы выступ у першым туры уважаюцца лідарка французскай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн і былы міністр эканомікі краіны Эманюэль Макрон.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках