7 траўня 2024, aўторак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юная беларуская канаістка ўзнагароджаная міжнароднай прэміі World Paddle Awards

Юная беларуская канаістка ўзнагароджаная міжнароднай прэміі World Paddle Awards

Надзея Макарчанка ўзнагароджаная прэміяй у катэгорыі «найбольш перспектыўны малады спартовец».

Беларуская канаістка Надзея Макарчанка ўзнагароджаная прэміяй World Paddle Awards (WPA) у катэгорыі «найбольш перспектыўны малады спартовец» - Sports junior, паведамляе БелТА.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася на прэстыжным курорце ў Партугаліі.

- Прэмія - аванс на будучыню. Прыемна, што ўжо на пачатку кар'еры твае заслугі бачаць і адзначаюць. Аднак такая ўвага - і вялікая адказнасць. Значыць, ад мяне чакаюць яшчэ больш важкіх вынікаў. Адказнасць узрастае. Заслуга ў гэтай прэміі не толькі мая, але і трэнераў. Дзякуй і маёй партнёрцы ў каноэ і сяброўцы Алене Ноздравай, якая працавала не менш за мяне, - распавяла Надзея Макарчанка.

Прэмія World Paddle Awards штогод уручаецца ў вяслярным спорце. Выбар пераможцаў World Paddle Awards у сямі катэгорыях ажыццяўляўся таемным галасаваннем сябраў WPA, а таксама паводле колькасці адзначаных і ўпадабаных атлетаў на адмысловай старонцы ў інтэрнэце.

Акрамя Надзеі Макарчанкі, на прэстыжную ўзнагароду ў юніёрскай катэгорыі прэтэндавалі яшчэ чатыры атлеты: з ЗША, Чэхіі, ПАР і Польшчы.

Прэмія бабруйцы ўручаная за высокія дасягненні на працягу двух апошніх гадоў. На юніёрскіх чэмпіянатах свету ў веславанні на каяках і каноэ ў 2015 годзе ў Партугаліі і ў 2016-м у Беларусі Надзея Макарчанка здабыла пяць залатых узнагарод: у каноэ-адзіночцы на 200 м (двойчы), у каноэ-двойцы на 200 м (двойчы) і 500 м.

Таленавітая беларуская спартоўка ў 2016 годзе ўжо стала лаўрэаткай конкурсу Пятра Нуроўскага, атрымаўшы трэцюю прэмію падчас 25-й Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якая прайшла ў кастрычніку ў Менску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках