6 траўня 2024, панядзелак, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белым доме зняпраўдзілі кантакты Трампа з расейскай выведкай да выбараў

У Белым доме зняпраўдзілі кантакты Трампа з расейскай выведкай да выбараў

Дональд Трамп не кантактаваў з расейскай выведкай да выбараў прэзідэнта ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не кантактаваў з расейскай выведкай да выбараў. Пра гэта, са слоў начальніка апарата супрацоўнікаў Белага дома Райнса Прыбаса, яму паведамілі высокапастаўленыя чыноўнікі з амерыканскай выведкі, піша РБК.

На пачатку тыдня The New York Times (NYT) са спасылкай на чатырох дзейных і былых амерыканскіх чыноўнікаў паведаміла, што сябры выбарчага штабу Трампа звязваліся з высокапастаўленымі прадстаўнікамі расейскіх выведных службаў да галасавання, якое адбылося 8 лістапада.

«Я магу сцвярджаць, што самыя высокапастаўленыя супрацоўнікі амерыканскай спецслужбы запэўнілі мяне, што гэтыя абвінавачванні не толькі надзвычай перабольшаныя, але хлуслівыя. Яны вельмі ясна далі мне зразумець, што гэтая гісторыя - поўнае глупства», - сказаў Прыбас у інтэрв'ю Fox News.

Пры гэтым ён адмовіўся назваць чалавека, які з ім кантактаваў наконт гэтага пытання.

У артыкуле NYT сцвярджалася, што амерыканскія праваахоўныя органы і выведка здолелі перахапіць звесткі аб кантактах каманды Трампа прыкладна ў той час, калі сталі з'яўляцца звесткі аб узломе хакерамі з Расеі сервераў нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі ЗША. Спецслужбы спрабавалі высветліць, ці не былі людзі з каманды Трампа ў змове з Масквой пры спробах паўплываць на галасаванне. Аднак ніякіх довадаў змовы выявіць не ўдалося.

Суразмоўцы выдання сцвярджалі, што ў кантактах з Масквой удзельнічалі і людзі з атачэння Трампа, напрыклад былы кіраўнік ягонага перадвыбарчага штаба Пол Манафорт. Ён сам адмаўляў гэтую інфармацыю, назваўшы яе абсурднай.

Прэзідэнт ЗША, каментуючы публікацыю NYT, назваў яе нонсэнсам. Ён таксама выказаў здагадку, што гэтую інфармацыю газеце магла даць амерыканская выведка.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы публікацыю NYT, заявіў, што цяпер цяжка адрозніць «сапраўднае ад падробкі», і параіў не давяраць паведамленням у газетах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках