11 траўня 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцу забаранілі фатаграфаваць у Беларусі гарэлку і сала

17
Расейцу забаранілі фатаграфаваць у Беларусі гарэлку і сала

У крамах як толькі заўважалі фотаапарат, адразу з'яўляліся ахоўнікі са спалоханымі тварамі.

Вядомы філосаф і журналіст Максім Гаруноў з Расеі, прыехаўшы ў Беларусь, сутыкнуўся з тым, што яму паўсюль забаранялі фатаграфаваць, нават гарэлку і сала.

Пра гэта Максім Гаруноў напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«У Беларусі, дарэчы, ёсць такая тэма: падыходзіш да чаго заўгодна, дастаеш фотаапарат, наводзіш, і адразу аднекуль з нябыту вынырвае чалавек са спалоханым тварам:

— Нельга фатаграфаваць! Забаронена!

Сёння раніцай у аэрапорце фатаграфаваў бутэльку прэміяльнай гарэлкі «Чорны Лебедзь» — падбегла дзяўчына ў форме:

— Нельга-нельга, вы што!

— Дарагая, — кажу я ёй, — гэта ж проста гарэлка. Водка.

— І што? Нельга! Неадкладна спыніце! — гляджу на яе са здзіўленнем. — Спыніце! — Тупнула ножкай.

Прыкінуў у галаве моц КДБ, плячыстую ахову, вусы — прыбраў планшэт ад граху падалей.

Самае смешнае было на Камароўскім рынку.

Камароўка — гэта як Бессарабка у Кіеве і Данілаўскі ў Маскве: горы мяса, тварагу, зеляніны, гародніны і іншага.

Сярод цётак, якія гандлююць каўбасой і салам, знайшоў самую прыгожую: чысты фартушок, чысты чэпчык; дагледжаная, з падбародкамі, у вушах залатыя завушніцы.

Пры дрэнным асвятленні, у абрамленні штабялёў з сала, атрымліваўся Рэмбрандт.

Толькі я навёў камеру, толькі адчуў зараджэнне шэдэўру — у спіну ветліва пастукалі.

Абарочваюся — ахоўнік. Твар грозны, як на савецкіх помніках, пафарбаваных срэбнай фарбай.

— Тут нельга фатаграфаваць

— Сала?

— Нельга.

— Сала, шаноўны?

— Я зараз начальніка аховы паклічу, ён патлумачыць.

— Кліч.

Ён сышоў. І я сышоў. А прыгожая ў асяроддзі сала засталася. Часта думаю пра тое, як яна там, неўвасобленая?».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках