18 траўня 2024, Субота, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэгнум»: Лукашэнка рыхтуецца выйсці з ЕАЭС і АДКБ

130
«Рэгнум»: Лукашэнка рыхтуецца выйсці з ЕАЭС і АДКБ

Дзіўнае паведамленне з'явілася на сайце адыёзнага расейскага інфармагенцтва.

У Маскве з разуменнем ставяцца да жадання ўлады рэспублікі быць незалежнай дзяржавай паводле аналогіі з «братняй Украінай». У гэтай сувязі, як адзначыла крыніца ІА REGNUM, у Маскве не будуць рабіць гучных заяў пра падрыхтоўку Менска да выхаду з Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), АДКБ і, магчыма, саюзнай дзяржавы Расеі ды Беларусі.

Разам з тым усім адказным асобам у Менску неабходна разумець, што не можа быць незалежнасці толькі на словах. Незалежнасць — гэта ўвесь комплекс жыццядзейнасці дзяржавы, пачынаючы ад палітыкі і ідэалогіі і заканчваючы фінансамі і эканомікай. Калі кіраўніцтва Беларусі наважыла пайсці такім шляхам, шляхам выхаду на сцежку «эканамічнай вайны», то ніякіх пытанняў гэтая стратэгія развіцця беларускай дзяржавы выклікаць не будзе.

Пытанне будзе толькі ў адным — наколькі гэтая палітычная лінія беларускага кіраўніцтва будзе адказваць нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам беларускага народа. Як адзначыла крыніца ІА REGNUM, пры кожным развіцці падзей беларускі народ заўсёды будзе разглядацца як братні, незалежна ад палітыкі цэнтральнага кіраўніцтва.

Калі досвед «братняй Украіны», дзе змена ўлады адбылася і яшчэ адбудзецца менавіта праз нежаданне ўлічваць нацыянальна-дзяржаўныя інтарэсы пераважнай большасці ўкраінскага народа, арыентаванага на саюз з дзяржавамі ЕАЭС, кіраўніцтва Менску аніяк не вучыць, то Масква не будзе накіроўваць кіраўніцтва краіны на тыя дзеянні, якія адкідаюць краіну на абочыну сусветнага развіцця, адзначае агенцтва.

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках