18 траўня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія чыгуначнікі прадаўжаюць пратэставаць супраць нізкіх заробкаў

22
Берасцейскія чыгуначнікі прадаўжаюць пратэставаць супраць нізкіх заробкаў

Сёння дзённая змена ў ПТА «Брэст-Цэнтральны-2» вагоннага дэпо Берасця пачалася з абмеркавання заробку.

Кіраўніцтва называе гэта «планёркай», а падначаленыя — сходам. Днём раней тут вісела аб'ява: на дыялог у хвалюючых людзей пытаннях запрашалі ўсіх працоўных змен. Затым аб'яву чамусьці знялі. Хоць выслухаць нязручныя пытанні ўсё ж давялося начальніку вагоннага дэпо Васілю Казлоўскаму і начальніку ПТА «Брэст-Цэнтральны-2» Аляксандру Міхайлеўскаму, піша «Вячэрні Брэст».

Да пачатку не зусім звычайнай «планёркі» працоўныя ў размове з журналістамі распавялі аб сваіх прэтэнзіях (прозвішчы прасілі не называць):

- Я 25 гадоў працую ў вагонным дэпо і атрымліваю заробак блізу 400 рублёў ($200) «чыстымі». Хіба можа сям'я нармальна жыць на гэтыя грошы пры цяперашніх коштах у крамах??

- Раней у высакакласных спецыялістаў былі персанальныя даплаты. А цяпер прэміі ўразаюць напалову!

- І галоўнае, людзей вымушаюць пісаць заяву на адпачынак без аплаты: раней на адзін дзень, цяпер ужо на два. У выніку заробак у параўнанні з папярэднімі месяцамі зніжаецца прыблізна на 100 рублёў.

У пункце перастаноўкі вагонаў працуюць 4 змены па 24 чалавекі ў кожнай. Праца адказная і патрабуе высокай кваліфікацыі. Тут ажыццяўляецца перастаноўка вагонаў пасажырскіх міжнародных цягнікоў з шырокай «нашай» на вузкую еўрапейскую каляіну. Чыгуначнікі нясуць адказнасць за тэхнічны стан цягнікоў і бяспеку пасажыраў.

Яны прымаюць і «выпраўляюць» цягнікі на Прагу, Ніцу, Варшаву, Парыж. Без кантролю спецыялістаў не абыходзіцца нават новы хуткасны цягнік «Стрыж», які курсіруе маршрутам Масква-Берлін, хоць перастаноўка колаў у ім адбываецца аўтаматычна. У адзін са студзеньскіх дзён гэты цягнік давялося чысціць ад ледзяной скарынкі. Таму «працоўная костачка» ведае сабе цану. Хоць людзей усё больш прыгнятае сітуацыя: не падабаецца заробак — вось брама. «А за брамай, - кажуць яны, - нават дворнікам сёння не ўладкуешся».

«На сходзе мы не атрымалі дакладнага адказу на пытанні, у тым ліку: на якой падставе працоўных прымушаюць пісаць заяву на адпачынак без аплаты? - кажа слесар у рамонце цягнікоў Рыгор Лук'янчук. - «Аптымізацыя», якая цяпер адбываецца, можа адбіцца на якасці працы і, адпаведна, на бяспецы руху. Здараецца, што на абслугоўванні аднаго вагона замест 4 чалавек, як трэба, працуюць два, а то і адзін».

Журналістам прысутнічаць на «планёрцы» не дазволілі. Начальнік вагоннага дэпо Берасця Васіль Казлоўскі гэтак пракаментаваў сітуацыю ў калектыве:

«Вядома, зніжэнне аб'ёму пасажырскіх перавозак не можа не адбіцца і на заробках. Але ў працоўных ён пачасовы, і налічэнне робіцца на падставе адзінай тарыфнай стаўкі. А сума прэміі залежыць ад колькасці перастаўленых вагонаў і аб'ёму выкананых рамонтных і прафілактычных работ. Дарэчы, заробак у вагонным дэпо не самы нізкі: у сярэднім за 2016 год — 731,1 руб ($365). І за снежань — 734,22 руб (да падатку).

Да працы чыгуначнікі прыступілі ў «задуменным» настроі.

...У гэты дзень праз пункт перастаноўкі вагонаў пройдзе цягнік Масква-Парыж, а ўначы — яшчэ два міжнародныя цягнікі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках