11 траўня 2024, Субота, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія каверы на песні Курта Кабэйна

1
Беларускія каверы на песні Курта Кабэйна
Курт Кабэйн

20 лютага лідару гурта Nirvana споўнілася б 50 гадоў.

Курт Кабэйн пайшоў з жыцця ў 1994-м, застрэліўшыся са стрэльбы. Музыка пакінуў пасля сябе ўсяго тры студыйныя альбомы, але песні з іх дагэтуль уплываюць на пакаленні музыкаў, якія не перастаюць рабіць каверы на легендарныя трэкі. Беларускія музыкі - не выключэнне.

«Еўрарадыё» прапануем топ найлепшых айчынных версій Nirvana.

Самыя вядомыя беларускія музыкі-прыхільнікі Курта Кабэйна, безумоўна, Фёдар Жывалеўскі з гуртом «Голая манашка» і Яўген Змушко з «Мутнымвокам». Музыкі - не толькі выконвалі гранж у пэўныя перыяды і спрабавалі ў жыцці і на сцэне выглядаць так, як Курт, але і застаюцца наведвальнікамі канцэртаў-трыб'ютаў Nirvana. Яны праспявалі шэраг кавераў на песні Кабэйна.

Адэптам беларускай старадаўняй музыкі, «Старому Ольсу», так спадабалася граць каверы на рок-класіку, што ў выніку яны выпусцілі цэлы альбом, куды ўвайшлі хіты Metallica, Pink Floyd, RHCP і іншыя.

На тэлеканале АНТ выходзіла праграма «Легенды. Live», у рамках якой беларускія музыкі выконвалі кавер-версіі сусветных хітоў. Натуральна, не абышлі ўвагай і песні Nirvana.

Баранавіцкі гурт RENUEN мае беларускамоўны альбом кавераў на рок-класіку. Музыкі кажуць, што дыск «Mova Metaliova» стаў для іх сапраўдным выпрабаваннем, маўляў, трэба было выкручвацца, каб пераспяваць хіты гучалі не горш за арыгінал.

Натуральна, што ўплыў Nirvana адбілася і на N.R.M. Лявона Вольскага, які хоць і не рабіў кавераў на песні Кабэйна, але без цытат не абышлося.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках