11 траўня 2024, Субота, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр сталы прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін

Памёр сталы прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін
ВІТАЛЬ ЧУРКІН

Ён памёр за дзень да свайго 65-годдзя.

У Нью-Ёрку 20 лютага памёр сталы прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін. Аб гэтым паведамляе МЗС РФ.

Ён памёр за дзень да свайго 65-годдзя, піша ўстанова.

«Выбітны расейскі дыпламат пайшоў з жыцця на працоўнай пасадзе», — сказана ў паведамленні МЗС РФ.

Аб прычынах смерці Чуркіна не паведамляецца.

Віталь Чуркін знаходзіўся на дыпламатычнай працы з 1974 года, з 2006 займаў пасаду сталага прадстаўніка Расеі пры ААН.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках