11 траўня 2024, Субота, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшскія СМІ: У паветры Еўропы з'явіўся радыеактыўны ёд

18
Чэшскія СМІ: У паветры Еўропы з'явіўся радыеактыўны ёд

Колькасць ізатопа ёду ў паветры нізкая, таму ён не мае пагрозы для здароўя і жыцця людзей.

Вымяральныя станцыі выявілі ў паветры радыеактыўны ізатоп ёду-131. Яго ўзнікненне звязана з чалавечай дзейнасцю. Паводле інфармацыі французскага Інстытута радыяцыйнай абароны, колькасць ізатопа ёду ў паветры нізкая, таму ён не нясе пагрозы для здароўя і жыцця людзей, паведамляе «Радыё Свабода».

Адкуль узяўся радыеактыўны ізатоп ёду ў паветры, пакуль незразумела.

Некаторыя СМІ пішуць пра яго расейскае паходжанне ў сувязі з тым, што першай рэчыва ў паветры зарэгістравала нарвежская станцыя ля межаў з Расеяй.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта ядзернай бяспекі Чэхіі Дана Дробова пацвердзіла, што колькасць радыеактыўнага ёду ў атмасферы Чэхіі вельмі нізкая і небяспекі для здароўя людзей не нясе.

Як паведамляецца, пасля нарвежскай станцыі павышаную прысутнасць радыеактыўных часціц ёду ў атмасферы пацвердзіла станцыя ў Фінляндыі, а потым пра гэта заявілі ў Польшчы, Нямеччыне, Францыі, Гішпаніі ды Чэхіі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках