11 траўня 2024, Субота, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харвацкі легіянер БГК: Вельмі дзіўна, што у Беларусі мала хто гаворыць па-беларуску

14
Харвацкі легіянер БГК: Вельмі дзіўна, што у Беларусі мала хто гаворыць па-беларуску

Люба Вукіч заявіў, што харваты ваявалі, у тым ліку для таго, каб размаўляць на харвацкай мове, а ў Беларусі нацыянальная мова не выкарыстоўваецца.

Харвацкі легіянер БГК імя Мяшкова Люба Вукіч у інтэрв'ю карэспандэнту pressball.by распавёў, што здзіўлены тым, што ў Беларусі мала людзей, якія размаўляюць на беларускай мове.

- Штосьці ў нашай краіне не перастае здзіўляць?

- Для мяне вельмі, вельмі дзіўна, што тут мала хто гаворыць па-беларуску. Мы ж дваццаць гадоў таму ваявалі, у тым ліку для таго, каб размаўляць на харвацкай мове. А ў Беларусі нацыянальная мова не выкарыстоўваецца. Ангельскую мову таксама шмат хто не ведае, але гэта не здзіўляе. Так у шмат якіх краінах, хоць у Харватыі 90% у той ці іншай ступені ёй валодае. У нас «інгліш» актыўна вучаць у школе, плюс шмат турыстаў, з якімі трэба гутарыць, - цытуе Вукіча «Прессбол».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках