11 траўня 2024, Субота, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка: Нам кроў з носу трэба ўводзіць атамную станцыю

72
Сямашка: Нам кроў з носу трэба ўводзіць атамную станцыю
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: DELFI

Пры гэтым віцэ-прэм'ер паабяцаў «драць» Міністэрства энэргетыкі за адставанне ад графіка.

Пра гэта віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў у пятніцу на пасяджэнні выніковай калегіі Міністэрства энэргетыкі.

«Нам кроў з носу трэба ўводзіць атамную станцыю. Былі размовы, апаненты... Але ў Беларусі іншага выйсця няма, там будзе выпрацоўвацца амаль трэць энэргіі, прынамсі, не менш за чвэрць», - цытуе БелТА намесніка прэм'ер-міністра.

«Трэба разумець, што газ і нафта будуць даражэць. Ёсць паўза, калі нафта і газ патаннелі, але яна будзе доўжыцца нядоўга. Гэта стратэгічна правільны выбар, што мы будуем атамную станцыю», - заявіў Уладзімір Сямашка.

«Мы ідзем з адставаннем ад графіка праз выпадак з першым корпусам рэактара і некаторую няспрытнасць Расатама. Але ёсць яшчэ і іншая парадаксальная сітуацыя. Мінбудархітэктуры плача, што няма аб'ёмаў работ. Вось жа ёсць аб'ект, у плане павінна быць на пляцоўцы ў пікавы перыяд 6100 чалавек на пляцоўцы, у нас толькі 4900 чалавек», – сказаў Сямашка.

З ягоных слоў, з года ў год паўтараецца адна і тая ж сітуацыя: колькасць рабочых на пляцоўцы прыкладна 80% ад плана, і такое ж адставанне па аб'ёму выкананых работ.

«Мы разбіралі гэтую тэму і, выбачайце, але будзем драць вас за гэта», – сказаў Сямашка.

Ён нагадаў, што ў генеральным кантракце з Расатамам было прапісана, што Беларусь будзе імкнуцца максімальна задзейнічаць магчымасці сваіх будаўнічых і прамысловых прадпрыемстваў.

«Сёння дзве траціны будаўнікоў – гэта беларускія арганізацыі, і 10 расейскіх. Так у іх выпрацоўка ў паўтара раза вышэйшая, чым у нашых. Калі ў Беларусі не могуць набраць будаўнікоў, я буду аддаваць гэтыя аб'ёмы работ расейцам», – сказаў Сямашка.

Першы энэргаблок Беларускай АЭС у Астраўцы (Гарадзенская вобласць) плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках