2 траўня 2024, Чацвер, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смаленская катастрофа: Брытанская лабараторыя дапаможа пракуратуры Польшчы

7
Смаленская катастрофа: Брытанская лабараторыя дапаможа пракуратуры Польшчы
ФОТА: EPA / UPG

Лабараторыя правядзе аналіз узораў матэрыялаў, узятых з польскага прэзідэнцкага самалёта ТУ-154М.

Дзяржаўная пракуратура Польшчы наладзіла супрацоўніцтва з брытанскай лабараторыі Forensic Explosives Laboratory (FEL), якая даследуе выбуховыя рэчывы, у рамках расследавання прычынаў Смаленскай катастрофы. На просьбу польскага боку лабараторыя правядзе аналіз узораў матэрыялаў, узятых з польскага прэзідэнцкага самалёта ТУ-154М, які разбіўся 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам, паведамляе «Польскае радыё».

Паводле дамовы прадугледжваецца, што будзе выкананы аналіз слядоў выбуховых рэчываў, якія былі выяўленыя падчас забору узораў матэрыялаў на месцы катастрофы.

Польская Дзяржаўная пракуратура паведаміла, што Forensic Explosives Laboratory не будзе даваць ацэнку або выказваць думкі наконт прычынаў авіякатастрофы. Яна толькі выканае аналіз. У прэс-службе пракуратуры падкрэслілі, што праца лабараторыі, якую паважаюць ва ўсім свеце, будзе насіць характар навуковай падтрымкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках