2 траўня 2024, Чацвер, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі распачатае следства супраць жонкі Фіёна

3
У Францыі распачатае следства супраць жонкі Фіёна
Франсуа Фіён

Кандыдата ў прэзідэнты Францыі пераследуюць скандалы.

Фінансавая пракуратура Францыі пастанавіла пачаць папярэдняе следства ў сувязі з магчымымі фінансавымі махінацыямі, у якіх падазраецца жонка кандыдата ў прэзідэнты краіны ад кансерватыўнай партыі «Рэспубліканцы» Франсуа Фіёна.

Пра гэта паведамляе DW.

Матэрыялы справы перададзеныя судоваму следчаму.

Сярод абвінавачванняў, якія прагучалі ў дачыненні да Пенелопы Кэтрын Кларк, – нямэтавае выкарыстанне сродкаў і незаконнае ўзбагачэнне.

Следчыя падазраюць жонку Фіёна ў фіктыўным працаўладкаванні і займанні парламенцкай пасады без выканання адпаведных абавязкаў. За 15 гадоў ёй са сродкаў падаткаплацельнікаў маглі быць пералічаныя блізу 680 тыс. еўраў за вылікам адпаведных сацыяльных унёскаў.

Яшчэ блізу 100 тыс. еўраў Пенелопа Кэтрын Кларк магла зарабіць у 2012 – 2013 гадах у якасці супрацоўніцы часопіса Revue des Deux Mondes, які належыць аднаму з сяброў Фіёна.

Сам экс-прэм'ер усе абвінавачванні на адрас сваёй жонкі аспрэчвае, сцвярджаючы, што яна сапраўды працавала на гэтай пасадзе, а не была ўпісаная ў штат для атрымання акладу. Фіён мяркуе, што супраць яго вядзецца мэтанакіраваная кампанія з мэтай перашкодзіць яму стаць прэзідэнтам.

Раней Фіён папрасіў прабачэння перад нацыяй за скандал, у які сталася ўблытаная ягоная жонка, аднак пацвердзіў свой далейшы ўдзел у выбарах.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі адбудзецца 23 красавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках