2 траўня 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя спрасціла санітарныя патрабаванні для кавярняў і рэстаранаў

16
Міністэрства аховы здароўя спрасціла санітарныя патрабаванні для кавярняў і рэстаранаў
ФОТА: TUT.BY

Колькасць пунктаў дакумента ў параўнанні з папярэдняй рэдакцыяй скарацілася практычна ўдвая.

Міністэрства аховы здароўя пастановай ад 10.02.2017 года №12 зацвердзіла абноўлены варыянт санітарных нормаў і правілаў «Санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні для аб'ектаў грамадскага харчавання».

Адпаведны дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Колькасць пунктаў дакумента ў параўнанні з папярэдняй рэдакцыяй скарацілася практычна ўдвая – з 322 да 177. З новаўвядзенняў можна адзначыць тое, што абноўлены варыянт санітарных нормаў і правілаў будзе распаўсюджвацца ў тым ліку на арганізацыі, якія ажыццяўляюць грамадскае харчаванне па-за арганізацыяй на заказ.

У арганізацыях, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з харчаваннем супрацоўнікаў вытворчых аб'ектаў, у санаторна-курортных арганізацыях, арганізацыях аховы здароўя, установах адукацыі дадаткова будзе ажыццяўляцца вытворчы кантроль за харчовай і энэргетычнай каштоўнасцю гатаваных страваў.

Дакумент дазваляе арганізацыю аб'ектаў грамадскага харчавання ў грамадскіх будынках і нежылых памяшканнях жылых дамоў. Раней гэта можна было рабіць толькі ў прыбудаваных, убудавана-прыбудаваных да жылых і грамадскіх будынкаў памяшканнях, а таксама нежылых паверхах жылых будынкаў. Акрамя таго, санітарная служба не будзе называць парушэннем, калі пры агульнай плошчы арганізацыі не больш за 50 кв. м загрузка (разгрузка) прадукцыі будзе ажыццяўляцца праз уваходныя дзверы арганізацыі перад пачаткам працы арганізацыі альбо падчас працоўнага перапынку.

Таксама дазваляецца вядзенне тэхналагічных працэсаў у адным вытворчым памяшканні з вылучэннем асобных тэхналагічных зонаў і забеспячэннем плыні гэтых тэхналагічных працэсаў пры выкарыстанні ў якасці сыравіны паўфабрыкатаў. Пры ажыццяўленні ў такіх арганізацыях раздзелкі мяса (тушы, паўтушы, чвэртак), тушак птушкі, выкарыстанні ў вытворчасці сырых неачышчаных і нямытых клубняў і караняплодаў вытворчасць, продаж і арганізацыя спажывання прадукцыі забараняецца.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках