3 траўня 2024, Пятніца, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт вады ў новых рахунках шакаваў берасцейцаў

19
Кошт вады ў новых рахунках шакаваў берасцейцаў

У рахунках за студзень сумы да аплаты, як і чакалася, выраслі.

Для маленькай кватэры плошчай 30 квадратаў з двума насельнікамі рахунак «пацяжэў» у сярэднім на 6 рублёў, для апартаментаў плошчай 138 кв. м, у якіх жывуць чатыры чалавекі, - на 20 рублёў, піша vb.by.

У атрыманых рахунках парадаваў радок «цеплазабеспячэнне», які традыцыйна цягне за сабой самыя вялікія аплаты. З 1 студзеня пастановай саўміна тарыф на гэтую паслугу вырас на 17% і склаў 15,6098 рубля за 1 Гкал. З улікам студзеньскіх маразоў сума да аплаты пагражала выйсці вялікай, аднак у Міністэрстве ЖКГ наважылі за студзеньскае ацяпленне насельніцтву выставіць рахунак у аб'ёмах, спажытых у снежні. Сумы ў рахунках выраслі толькі за кошт зацверджанага росту тарыфаў. Такім чынам, за тыя ж самыя 1,5 Гкал цеплавой энэргіі, спажытыя ў снежні, беларусы заплацілі 20 рублёў, у студзені - 23,41 рубля.

Якія яшчэ жыллёва-камунальныя паслугі падаражэлі з 1 студзеня?

Вырас тарыф на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома (з 0,0994 рубля да 0,1 рубля за кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання). Для трохпакаёвай кватэры плошчай 60 «квадратаў» гэта азначае павелічэнне сумы на 4 капейкі за месяц. Больш прыкметна вырасла плата за тэхнічнае абслугоўванне ліфта (з 0,6911 рубля да 1,19 рубля на аднаго жыхара на месяц). У выніку калі за снежань сям'я з трох чалавек заплаціла «за ліфт» 2,07 рубля, то за студзень - ужо 3,57 рубля.

Але лепей за ўсё - амаль удвая - вырас тарыф на ваду. Летась мы плацілі за водазабеспячэнне з разліку 0,279 рубля за кубаметр, калі ўкладваліся ў нормы спажывання, і 0,7111 рубля за тое, што трацілі звыш нормы, то цяпер - 0,5301 рубля і 0,7839 рубля адпаведна. У выніку за 12 «нарматыўных» кубоў вады ў снежні мы заплацілі 3,35 рубля, у студзені - ужо 6,36 рубля. Адпаведна, падаражэла і каналізацыя - з 2,24 рубля да 4,25 рубля.

З улікам новых тарыфаў кампенсацыя насельніцтвам затрат на жыллёва-камунальныя паслугі ў Берасцейскай вобласці склала блізу 44%. Нагадаем, што паводле планаў урада мы павінны будзем кампенсаваць тарыфы на ЖКП на 100% ужо да канца 2018 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках