3 траўня 2024, Пятніца, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трох пацярпелых ад выбуху ў Скідзелі перавялі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр

1
Трох пацярпелых ад выбуху ў Скідзелі перавялі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр
ФОТА: BELTA.BY

У жанчын апёкі больш за 50% цела, а таксама баратраўмы.

Трох пацярпелых ад інцыдэнту на Скідзельскім цукровым камбінаце пераводзяць у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр, БелТА паведаміў начальнік управы аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак.

Нагадаем, у суботу блізу 1.00 у галерэі Скідальскага цукровага камбіната, якая злучае цэх пакавання і фасавання цукру з ліфтавай шахтай, адбылася ўспышка пыла-паветранай сумесі без наступнага гарэння.

Пяць супрацоўніц камбіната сур'ёзна пацярпелі і былі дастаўленыя ў Горадню ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Пазней была прынятая пастанова перавезці траіх жанчын у Менск, у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр - у гэтых пацыентак апёкі 50% цела і больш, а таксама баратраўмы.

Стан усіх пацярпелых цяжкі і медыкі змагаюцца за іх жыцці.

На месцы здарэння прадаўжаюць працаваць спецыялісты ў надзвычайных сітуацыях і праваахоўнікі. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле факта службовай халатнасці, якая прывяла па неасцярожнасці да цяжкіх наступстваў (арт.428 КК).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках