3 траўня 2024, Пятніца, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гучны мітынг у Берасці: «Баста!»

19
Гучны мітынг у Берасці: «Баста!»
Фото: virtualbrest.by

Пасля стыхійнага першага мітынгу ў мінулую нядзелю сёння, 26 лютага ў Берасці на плошчу Леніна выйшла больш.

Паводле розных ацэнак - ад 200 да 300 чалавек. Падчас руху калоны па горадзе далучаліся новыя людзі, на самой плошчы было блізу 100-150 чалавек, піша «Виртуальный Брест».

Уся акцыя заняла не больш за гадзіну, сабраныя наляпілі на будынак аблвыканкама плакат са словамі «Баста!» і рушылі ў бок вуліцы Савецкай. Аб тым, што марш адбудзецца, стала вядома напярэдадні з сацыяльных сетак, зрэшты, паводле прыкладу мінулай нядзелі людзі ведалі - месца сустрэчы змяніць нельга, у той жа час.

Скончыўся марш ля кінатэатра «Беларусь», пра затрыманні нічога не вядома, міліцыя ніяк сябе не выяўляла, хоць, несумненна, за парадкам здалёк назіралі. Выпадковы супрацоўнік міліцыі, якія раптам апынуўся ў самай гушчы падзей на плошчы, прыняў за лепшае не абвастраць сітуацыю, і пакінуў акцыю.

Можна адзначыць, што адрозна ад мінулага разу на акцыі была дакладная арганізацыя.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках