6 траўня 2024, панядзелак, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнікі выводзяць тэхніку з Курапатаў

17
Будаўнікі выводзяць тэхніку з Курапатаў
Фота: «Радыё Свабода»

Прараб заявіў, што сёння працы весціся не будуць.

Блізу 30 чалавек начавалі ў выхадныя ў лагеры ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва офіснага цэнтра ў ахоўнай зоне мемарыялу «Курапаты», што ў менскім мікрараёне Зялёны Луг. Восьмы дзень пратэсту адзначыўся невялікай перамогай, паведамляе «Радыё Свабода».

Раніцай у панядзелак будаўнікі сышлі з аб'екта, паведамляе прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі на сваёй старонцы ў «Фэйсбук». А 7:45 два работнікі будоўлі пакінулі з рэчамі. Пратэстоўцы віталі іх выхад апладысментамі. Паводле вынікаў перамоваў з Дашкевічам прараб заявіў, што сёння працы весціся не будуць.

Абаронцы Курапатаў зайшлі на будаўнічую пляцоўку

Нагадаем, восьмы дзень трымае абарону намётавы лагер пад будоўляй каля мемарыяльнага комплексу Курапаты. У нядзелю ў лагеры прайшла малітва.

— Памаліцеся і шчыра папытаеце Бога, каб ён не даў беларусам загінуць, а даў сілу супрацьстаяць ганебнай будоўлі! Выратуй нашу краіну, Божа! — заклікаў вернікаў Андрэй Кім.

Наста Дашкевіч звярнулася да беларусаў з пранікнёнай прамовай

Перад абаронцамі Курапатаў таксама выступіў спявак Пётр Клюеў. Ён выканаў свае песні і пажадаў усім цярпення і сілы для далейшай барацьбы.

Не абышлося без інцыдэнту. У гэты ж дзень у лагер прыйшоў невядомы хлопец у стане алкагольнага ап'янення, ён пачаў лаяцца і канфліктаваць з прысутнымі. Маладафронтаўцы вывелі яго за тэрыторыю лагера. Там хлопец падышоў да двух людзей у цывільным, пагутарыў з імі і паціснуў на развітанне руку.

На раніцу панядзелка ў лагеры прысутнічаюць блізу 50 пратэстоўцаў, у іх ліку Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Уладзімір Някляеў. Таксама на будаўнічай пляцоўцы стаяць людзі ў цывільным, якія не далучаюцца да пратэсту, але і не вядуць аператыўныя здымкі, а проста назіраюць.

Севярынец заявіў, што, нягледзячы на прыпыненне будоўлі, пратэстоўцы застаюцца, бо «наш лозунг — давярай, але правярай»: яны сочаць, каб будоўлю не аднавілі.

Аргкамітэт абароны Курапатаў збярэцца сёння а 13 гадзіне ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3-39). Мясцовыя жыхары плануюць 1 сакавіка пайсці на прыём да старшыні Менгарвыканкама Андрэя Шорца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках