7 траўня 2024, aўторак, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Князь Мацей Радзівіл: Курапаты - гэта святое месца

5
Князь Мацей Радзівіл: Курапаты - гэта святое месца
МАЦЕЙ РАДЗІВІЛ
ФОТА: TUT.BY

Такія месцы павінны зберагаць для народнай памяці.

Прадстаўнік роду Радзівілаў князь Мацей Радзівіл мяркуе, што такія месцы, як Курапаты, дзе загінула шмат людзей, павінны заставацца святымі для народа.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў час адкрыцця выставы твораў са сваёй калекцыі «Радзівілы: лёсы краіны і роду».

- Летам 2016 года вы прыязджалі ў Менск, каб паведаміць, што сям'я наважыла перапахаваць астанкі вядомай беларускай дабрачыннай дзяячкі Магдалены Радзівіл у Менску. На якім этапе зараз гэтая ідэя?

- Мы напісалі ліст у Міністэрства замежных спраў, пакуль чакаем адказу. Ужо праведзена эксгумацыя Магдалены Радзівіл у Швейцарыі. Мы гатовыя перапахаваць яе ў Чырвоным касцёле, побач з якім яна жыла ў Менску. Для нас вельмі важна, каб гэта падзея, гэтае пахаванне стала важнай народнай падзеяй, а не палітычнай. Пакуль чакаем адказу з беларускага боку. Мы са свайго боку зрабілі ўжо ўсё магчымае.

- Ці ведаеце вы, што адбываецца каля Менска ў Курапатах? Як ставіцеся да гэтага будаўніцтва?

- Я не вельмі добра ведаю гісторыю гэтага месца, таму наўрад ці магу даць грунтоўны адказ. Але я вельмі спадзяюся, што такое месца заўсёды будзе святым, таму што там загінула вельмі шмат людзей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках