8 траўня 2024, Серада, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тавараабарот Беларусі і Расеі рэкордна абрынуўся

13
Тавараабарот Беларусі і Расеі рэкордна абрынуўся

Нафтагазавыя і харчовыя войны сталі асноўнымі фактарамі, што паўплывалі на тавараабарот.

У 2016 годзе тавараабарот Беларусі і Расеі знізіўся да мінімальнага ўзроўню з 2009 года - 26,1 мільярда даляраў. Ключавы ўплыў на скарачэнне тавараабароту аказаў нафтавы фактар.

З аднаго боку, Беларусь, не жадаючы прадаваць нафтапрадукты расейскімі коштамі, рэзка скараціла пастаўкі паліва ў Расею. У 2016-м на расейскі рынак паступіла 268,2 тыс. тон нафтапрадуктаў, што больш чым утрая менш у параўнанні з 2015 годам, піша telegraf.by.

У сваю чаргу Масква, не дамовіўшыся з Менскам аб коштах газу, у 2016 годзе скараціла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ. За мінулы год Беларусь атрымала 18,1 млн. тон нафты, што на 21% менш у параўнанні з 2015-м.

Яшчэ адзін фактар, які негатыўна паўплываў на двухбаковы тавараабарот, — харчовы.

За 2016 год Беларусь экспартавала сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання на 4,15 млрд даляраў, у тым ліку ў Расею - на 3,7 млрд даляраў.

Такім чынам, на расейскі рынак ў 2016 годзе прыйшлося амаль 90% сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання, якія экспартуюцца Беларуссю.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках