7 траўня 2024, aўторак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Frankfurter Allgemeine: У Крамлі наважыліся згуляць з Трампам у покер - і саступілі

13
Frankfurter Allgemeine: У Крамлі наважыліся згуляць з Трампам у покер - і саступілі
ФОТА: AP

Першыя крокі новага прэзідэнта ЗША нагадваюць палітыку Рональда Рэйгана.

«Новы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп крытыкуе далучэнне Крыма да Расеі, нарошчвае ядзерныя ўзбраенні і вітае нізкія кошты нафты. Ніякай угоды паміж Расеяй і Трампам не будзе. Масква зноў бачыць у Амерыцы ворага», - канстатуе палітычны аглядальнік Frankfurter Allgemeine (пераклад - inopressa.ru) Фрыдрых Шміт.

Нечаканая перамога Трампа на некаторы час прымусіла Маскву перастаць рабіць казла адпушчэння з Амерыкі, якая заўсёды павінна адцягваць ад праблем у Расеі, - піша аўтар. - Але цяпер з расейскага пункту гледжання куды больш падстаў для песімізму, чым для аптымізму.

Па-першае, Расея зацікаўленая ў высокім кошце нафты, - разважае аглядальнік, - але Трамп хоча, каб Амерыка павялічыла ўласную здабычу, і таму касуе абмежаванні, уведзеныя ягоным папярэднікам Абамам. Па-другое, Масква - хаўрусніца Ірана, нягледзячы на адрозныя погляды на Сірыю, а Трамп, наадварот, жадае знізіць уплыў Ірана і з'яўляецца праціўнікам атамнага пагаднення з Тэгеранам.

Праблемы вызначаюцца і ў галіне ядзернай зброі, прадаўжае Шмідт. Расейскі ўрад неадкладна адхіліў ідэю Трампа звязаць пытанне скасавання санкцый з ядзерным раззбраеннем. Але, калі гэта можна было спісаць на недасведчанасць або некампетэнтнасць новага прэзідэнта, то нядаўнія выказванні Трампа супраць стратэгічнага пагаднення «СНВ-3», якое мінае ў 2021 годзе і абавязвае абедзве дзяржавы скараціць колькасць ядзерных боегаловак і іх носьбітаў, выклікаюць сапраўдны непакой. Летась Масква сарвала спробу Абамы прадоўжыць дамову. У расейскай Дзярждуме тады прапанавалі ўключыць у перамовы сістэму ПРА ў Еўропе і адпраўку 4 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчу, якая стала рэакцый на канфлікт ва Украіне. У Маскве наважыліся згуляць у покер - і атрымалі трампаўскую палітыку нарошчвання ядзерных узбраенняў, - піша аўтар.

Зразумела, Пуцін можа запатрабаваць ад свайго народа мноства ахвяр, але на новую гонку ўзбраенняў у краіны грошай няма, - гаворыцца ў артыкуле. Жаданне Трампа ўзброіць ЗША да зубоў нагадвае пра палітыку Рональда Рэйгана, які сур'ёзна націснуў на Савецкі Саюз нарошчваннем узбраенняў.

Вядома ж, усё гэта можа быць толькі падрыхтоўкай да будучых перамоваў. Але сказаць пра гэта дакладна нельга. Для Крамля ўсё гэта не вельмі прыемная змена роляў, бо ў мінулым галоўным козырам Пуціна была непрадказальнасць і гатоўнасць пайсці на яшчэ большае абвастрэнне канфлікту, абы прымусіць іншы бок саступіць. З прэзідэнтам Трампам Масква, відавочна, губляе манаполію на гэтую ролю, - рэзюмуе Шміт.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках