7 траўня 2024, aўторак, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вудкрафт: Мы давядзём, што ганарымся магчымасцю рэпрэзентаваць клуб, горад і заўзятараў

13
Вудкрафт: Мы давядзём, што ганарымся магчымасцю рэпрэзентаваць клуб, горад і заўзятараў
Крэйг Вудкрафт

Сваімі думкамі аб чарговай чацвёртай гульні плэй-оф супраць яраслаўскага «Лакаматыва» падзяліўся галоўны трэнер менскага «Дынама».

Крэйг Вудкрафт запэўнівае, што сёння заўзятары ўбачаць зусім іншы ўзровень гульні ад сваіх улюбёнцаў, піша tut.by.

- У першую чаргу для нашай каманды будзе важна выйсці на лёд з жаданнем змагацца да канца. Нельга забываць аб нашым гульнявым плане. Калі мы будзем прытрымлівацца задання на гульню, то ў нас усё будзе ў парадку. Вядома, сёння як ніколі для нас будзе важная падтрымка нашых заўзятараў. Яны выдатна падтрымлівалі нас цягам усяго сезона, а сёння гэтая падтрымка для нас будзе асабліва важная. Усё адно, які лік на табло, у нас ёсць шанцы на перамогу датуль, пакуль за нашымі спінамі ёсць падтрымка заўзятараў. Спадзяюся, што сёння заўзятары будуць нас падтрымліваць гэтак жа, як і ў першым матчы. Сёння мы будзем гатовыя адгукнуцца на іх падтрымку як каманда. Мы давядзём, што ганарымся магчымасцю рэпрэзентаваць клуб, горад і заўзятараў, - заявіў галоўны трэнер менскага «Дынама».

Нагадаем, што ў серыі да чатырох перамог менскае «Дынама» саступае з лікам 0:3 (2:1 і 7:2, 5:1).

Ход серый (да 4 перамог) 1-га раунда Кубка Гагарына:

заходняя канферэнцыя

ЦСКА - «Ёкерыт» - 3:0 (4:2, 2:1, 4:3 АД)

СКА - «Віцязь» - 3:0 (3:1, 7:2, 6:2)

«Дынама» М - «Тарпеда» НН - 2:1 (1:0 2 АД, 3:2 АД, 3:4 АД)

«Лакаматыў» - «Дынама» М - 3:0 (2:1 і 7:2, 5:1).

Менскія дынамаўцы наступны паядынак правядуць 27 лютага на лёдзе «Мінск-Арэны». У выпадку паразы сезон для «Дынама» будзе скончаны. Калі ж «зубры» здолеюць перамагчы, то астатнія паядынкі запланаваныя на 1 сакавіка (у Яраслаўлі), 3 сакавіка (у Менску) і 5 сакавіка (у Яраслаўлі).

Усходняя канферэнцыя

«Металург» Мг - «Куньлунь» - 3:0 (4:2, 5:3, 3:2)

«Авангард» - «Адмірал» - 2:1 (2:1 3ОТ, 6:3, 3:4)

«Ак Барс» - «Салават Юлаеў» - 2:1 (2:1, 2:1, 3:4)

«Трактар» - «Барыс» - 1:2 (2:5, 5:1, 1:3).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках