7 траўня 2024, aўторак, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Што ні закон, то злуе людзей усё больш і больш»

44
«Што ні закон, то злуе людзей усё больш і больш»
Фота: bymedia

Абураных беларусаў стане яшчэ больш: улады наважылі ўзяцца за «зайцоў»

Менскія транспартнікі абвясцілі аб пачатку новага эксперыменту - з сакавіка кантралёры сталічных трамваяў пачнуць працаваць без апазнавальных камізэлек.

Калі эксперымент будзе паспяховым, то такі досвед распаўсюдзяць і на тралейбусы.

Чакаецца, што такі захад можа павялічыць суму збіраных штрафаў, бо безбілетнікі проста не змогуць заўважыць кантролера загадзя і выйсці на прыпынку - як гэта робяць многія пасажыры.

Таксама паведамляецца, што ў кожнага кантролера будзе пасведчанне, бэйдж i відэарэгістратар. Ці дапаможа гэта развязаць праблему неаплат грамадскім транспарце?

- Напэўна, праблему «зайцоў» гэта дапаможа развязаць, бо тыя людзі, якія не плацяць за праезд, будуць баяцца яшчэ больш, - распавёў «Салідарнасці» эканаміст і кіраўнік праекта «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін. - А вось што тычыцца кантролераў без камізэлек, то тут ёсць галоўная рызыка, які палягае ў тым, што гэтай сітуацыяй змогуць скарыстацца ашуканцы. Што перашкодзіць ім зрабіць ліпавыя пасведчанні - і хадзіць па грамадскім транспарце, збіраючы штрафы?

Са слоў суразмоўцы, увесь эксперымент можа скончыцца, як толькі з'явяцца такія выпадкі.

- У Еўропе кантралёры ходзяць у камізэльках і нават у суправаджэнні паліцыі, каб у выпадку чаго пацвердзіць яго асобу. Калі ж у нас кантралёры будуць заходзіць, як звычайныя людзі, а потым выскокваць, як чорцік з табакеркі і пачынаць штрафаваць, ёсць рызыка, што гэтай сітуацыяй паспрабуюць скарыстацца іншыя людзі.

Эканаміст адзначае, што грамадскі транспарт фінансуецца з мясцовага бюджэту, адкуль на яго падтрымку ідуць сумы, «супастаўныя з грашыма, якія ідуць на медыцыну». Аплата квіткоў, у сваю чаргу, кампенсуе толькі частку выдаткаў.

«Што ні закон, то злуе людзей усё больш і больш»

Карыстальнікі Байнэта адрэагавалі на ініцыятыву ўладаў неадназначна - частка беларусаў мяркуе, што «зайцоў» трэба пакараць па ўсёй строгасці, а частка ўважае падыход чыноўнікаў вельмі дзіўным.

«Кантралёры ў цывільным - як міла», - пішуць карыстальнікі дыскусійнай пляцоўкі talks.by.

«З такімі тэмпамі кантралёры хутка атрымаюць статус «Суддзя Дрэд»: арыштуюць, пакараюць і расстраляюць на прыпынку ў аўтобуса».

«Зрабіце спачатку нармальную дыферэнцыраваную аплату, а потым хоць без трусоў, хоць без камізэлек хай ездзяць».

«Што ні закон, то злуе людзей усё больш і больш. Год абяцае быць цікавым».

«Калі відэарэгістратары будуць той жа фірмы, што і валідатары, то не ўбачыць кантралёра на прыпынку не зможа толькі невідушчы».

«Сумняваюся, што яны цяпер проста адпрацоўваюць штрафамі свае заробкі і кошт сваіх электронных цацак. Увесь гэты банкет за нашы крэўныя грошыкі. І не важна, за якія - за тыя, што паступілі ў бюджэт, ці за тыя, што назапасіліся ад продажу квіткоў».

«Шкада ў трамваях кусты не растуць, так бы яны змаглі за імі хавацца».

«Чакаем супрацоўнікаў ДАІ ў сямейных трусах».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках