11 траўня 2024, Субота, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюз РЭП патрабуе прызнаць дэкрэт аб «дармаедах» антыканстытуцыйным

26
Прафсаюз РЭП патрабуе прызнаць дэкрэт аб «дармаедах» антыканстытуцыйным

Актывісты прафсаюза пачалі збор подпісаў пад зваротам у Канстытуцыйны суд.

Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) заклікаў адправіць індывідуальны зварот у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь (артыкулы 158-160 Закона «Аб канстытуцыйным судаводстве»).

Збор подпісаў адбываецца на сайце zvarot.by.

«Права афіцыйнага тлумачэння і скасаванне дэкрэту мае толькі той, хто яго выдаў – Лукашэнка. Але пасля таго, як яго адміністрацыя адмовілася ад канструктыўнага дыялогу аб дэкрэце і адказала на нашы больш чым 23000 подпісаў з патрабаваннем скасавання дэкрэту №3 фармальнай адпіскай, нам застаецца толькі звярнуцца ў Канстытуцыйны Суд, каб ён прызнаў дэкрэт №3 неканстытуцыйным, што пацягне за сабой ягонае скасаванне.

Дэкрэт №3 парушае два артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:

— арт. 56 (грамадзяне Рэспублікі Беларусь абавязаны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, мытаў і іншых плацяжоў).

Кожны з нас, фінансуе дзяржаву, аплачваючы шматлікія мыты, зборы і ўскосныя падаткі.

Няма ніякага абгрунтаванага Канстытуцыяй і законамі нашай краіны права прымушаць нас да дадатковых выплат, адвольна выбіраючы групы асоб, нібыта якія не ўдзельнічаюць у дзяржаўным фінансаванні.

— арт 104 (закон не мае зваротнай сілы, за выключэннем выпадкаў, калі ён змякчае або скасоўвае адказнасць грамадзян).

Дэкрэт №3 прыняты 02.04.2015, а дзейнічаць ён пачаў з 01.01.2015 (!).

Так як дадатковыя выплаты, відавочна, не паляпшаюць становішча грамадзян, Дэкрэт парушае арт. 104 Канстытуцыі, надаючы сабе зваротную сілу (пачаў дзейнічаць раней, чым быў прыняты).

У індывідуальным звароце мы просім Канстытуцыйны Суд распачаць паводле гэтага звароту справу аб прызнанні дэкрэту №3 супярэчным артыкулам 56 і 104 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках